Юбіляр не дае сабе скідак на ўзрост і працуе не менш, чым раней: шчыруе на літаратурнай ніве, даследуе беларускую гісторыю, займаецца аховай гістарычных і культурных помнікаў. Яго аўтарытэт прызнаны ў розных галінах, а заўсёдная неабыякавасць, што прадвызначыла грамадскую дзейнасць, стала складнікам пажыццёва прысвоенага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Але з досведам у кожнага фарміруецца ўласнае бачанне таго, што сапраўды каштоўнае: для Анатоля самай дарагой і нечаканай падзеяй застаецца прысваенне звання «Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа». Анатоль Бутэвіч нарадзіўся блізу гэтага старажытнага горада. Хоць ад маленькага хутара Язавец, дзе калісьці гаспадарылі яго бацькі і дзяды, не засталося нават следу, у кнігах Бутэвіча ёсць гісторыя гэтай зямлі. Уласна кнігі і надзялілі даследчыка грамадзянствам малой радзімы — Нясвіжскага краю.
Юбіляр, чыя дзейнасць выходзіць нават за межы Беларусі, — Анатоль Бутэвіч працуе ў складзе Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, — апроч іншага, адзначаны ганаровым знакам Беларускага фонду культуры. Дзе значыцца: «Рупліўцу. Стваральніку».
Сябры, знаёмыя і аматары творчасці Анатоля Бутэвіча маюць падставу павіншаваць юбіляра словамі яго любімага героя Кастуся Каліноўскага: «Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна!»
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.