Вы тут

Навіны Белпошты


Дзень падпісчыка

Супрацоўніца аддзела падпіскі і маркетынгу РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Юлія Кавалёва.

Дзень падпісчыка прайшоў учора на мінскім Галоў-паштамце. Прадстаўнікі газет правялі прэзентацыі сваіх выданняў, расказалі пра новыя праекты.


Высокая пазіцыя

Сусветны паштовы саюз абнародаваў параўнальны інтэграваны індэкс паштовага развіцця. Са 173 паштовых аператараў краін свету, якія ўвайшлі ў рэйтынг, «Белпошта» заняла 32-е месца!

Рэйтынг складаўся з улікам чатырох крытэрыяў. Гэта ахоп, надзейнасць, рэлевантнасць і ўстойлівасць.

Тройка найлепшых паштовых службаў працуе ў Швейцарыі, Нідэрландах і Японіі. Эксперты Сусветнага паштовага саюза прызнаюць, што гэтыя тры краіны здолелі выбудаваць усёахопную сетку, якая выклікае найбольшы давер і ўвесь час імкнецца развіваць новыя тэхналогіі.

Суседзямі ж Беларусі па рэйтынгу сталі Харватыя і Украіна, якія размясціліся на 31-й і 33-й пазіцыях адпаведна.

Сярод былых савецкіх рэспублік перасягнуць нашу краіну ў рэйтынгу здолелі толькі тры. Гэта Эстонія (13-е месца), Літва (22-е) і Малдова (27-е). З астатніх геаграфічных суседзяў Беларусі больш высокі рэйтынг работы паштовага аператара прысвоены Польшчы (6-е месца). А вось службы Расіі і Латвіі паказалі горшы вынік — 37-е і 43-е месцы адпаведна.


Прымераць абноўку... на пошце

Заказ абутку і вопраткі праз інтэрнэт-крамы набірае папулярнасць. На карысць пакупнікоў іграе вельмі багаты асартымент, ніжэйшы кошт і магчымасць не марнаваць час, ездзячы па звычайных магазінах. Зрэшты, ёсць тут і адзін мінус. Абутак і вопратку трэба прымяраць перад купляй — хто ведае, можа, чаравікі будуць звальвацца з ног або, наадварот, крыху ціснуць. У звычайнай краме праблема вырашаецца проста — паставіў рэч на паліцу і ўзяў іншую.

Ад чэрвеня «Белпошта» запускае новую паслугу па прымерцы і частковым выкупе тавару, заказанага ў інтэрнэт-крамах. Калі нейкая абноўка не падыдзе, то яе можна будзе аформіць на вяртанне прадаўцу адразу на месцы. Паслуга аказваецца ў рамках пакетаў паслуг E-commerce. Праўда, скарыстацца новай магчымасцю можна пакуль не ва ўсіх паштовых аддзяленнях. Іх падрабязны спіс знаходзіцца на сайце «Белпошты».

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».