Вы тут

Мінчанам акажуць дзяржпадтрымку пры будаўніцтве жылля ў Смалявічах


Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр ГОРВАЛЬ, перадае БЕЛТА.


«Падрыхтаваны праект указа аб правядзенні эксперымента з Мінскам і Смалявічамі ў частцы таго, каб элементы дзяржаўнай падтрымкі прапанаваць тым чаргавікам з Мінска, якія паедуць у горад-спадарожнік на пастаяннае месца жыхарства, — незалежна ад таго, маюць яны права на дзяржпадтрымку ці не. Гэты механізм зараз прапрацоўваецца. Спрабуем такім чынам прастымуляваць рух чаргавікоў з Мінска ў гарады-спадарожнікі», — сказаў Аляксандр Горваль.

Ён нагадаў, што працягвае дзейнічаць Дзяржаўная праграма па будаўніцтве жылых раёнаў для жыхароў сталіцы ў гарадах-спадарожніках. «Яна не так актыўна рэалізуецца з-за фінансавага аспекту, паколькі будаўніцтва жылля ў горадзе-спадарожніку атрымліваецца даражэйшае, чым у базавым горадзе. Калі на абжытых тэрыторыях кошт інфраструктуры складае 20—30 % ад цаны аб'екта, то ў гарадах-спадарожніках — 50—60 %. Трэба час, каб збалансаваць усе пытанні з фінансавага і сацыяльнага пункту гледжання», — адзначыў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі.

Ідэю дапамагаць субсідыямі і льготнымі крэдытамі чаргавікам, якія пагодзяцца будавацца ў Смалявічах, агучвала кіраўніцтва будаўнічай галіны яшчэ летась. Меркавалася, што будзе усё роўна, у якім годзе сям'я пастаўлена ў чаргу, — важна, каб яна хацела змяніць месца жыхарства — ужо за адно жаданне ёй абяцаюць дзяржпадтрымку.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Чаргавікі з Мінска — у гарады-спадарожнікі

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».