Вы тут

Другі матч ЧС па футболе таксама выявіў пераможцу


Другі матч чэмпіянату свету таксама выявіў пераможцу: з лікам 1:0 зборная Уругвая ўсё ж адолела каманду Егіпта. У самым канцы матча гол забіў абаронца Хасэ Хіменэс. Забіўны нападаючы егіпцян Махамед Салах (на фота), зорка гэтага сезона, не трапіў у заяўку сваёй каманды, таму што залечвае траўму, атрыманую ў фінале Лігі чэмпіёнаў.


Фота rsport.ria.ru.

Кабан прадказаў паўфіналістаў

Кабан-экстрасэнс па мянушцы Містычны Маркус, які раней ніколі не памыляўся ў «прагнозах», прадказаў удзельнікаў паўфіналаў. Для гэтага перад ім расклалі яблыкі са сцяжкамі краін-удзельніц. Кабан з'еў чатыры: са сцягамі Бельгіі, Аргенціны, Нігерыі і Уругвая. Паводле слоў гаспадыні жывёлы Джульеты Стывенс, раней ён аналагічным чынам паспяхова вызначыў пераможцаў чэмпіянату свету — 2014, Уімблдона, а таксама Брэксіт і перамогу Дональда Трампа на выбарах.

Адным з самых вядомых жывотных-прадказальнікаў быў васьміног Паўль, які паспяхова адгадваў вынікі матчаў зборнай Германіі. З 14 яго «прадказанняў» няправільнымі аказаліся толькі два.

Расія — краіна мядзведзяў

Так лічаць многія замежнікі, і яны ў гэтым пераканаліся на свае вочы: у гонар перамогі зборнай Расіі на аўтамабілі з дудкай у зубах па Маскве праехаўся самы сапраўдны касалапы, відэа ў сеціве размяшчалі відавочцы. Балельшчыкі мядзведзя не спалохаліся і тут жа падбеглі яго фатаграфаваць. Драпежнік, седзячы на заднім сядзенні адкрытага аўтамабіля, захоплена дзьмуў у футбольную дудку, пакуль яе не адабралі. Мяркуючы па прыязнасці касалапага, ён дрэсіраваны.

Бразільцаў стымулююць мільёнам

Гульцы зборнай Бразіліі па футболе атрымаюць па мільёне долараў прызавых у выпадку перамогі на чэмпіянаце свету ў Расіі. Столькі ж дастанецца галоўнаму трэнеру Цітэ і яго памочнікам, астатнія члены дэлегацыі заробяць менш.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Уругвай даціснуў Егіпет

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.