Вы тут

БДПУ запрашае ў «Летнюю школу»


З 28 чэрвеня па 7 ліпеня Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка рэалізуе IV Міжнародны адукацыйны праект "Летняя школа 2018. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры".


Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы міністэрстваў адукацыі, культуры і інфармацыйна-турысцкага цэнтра "Мінск". Да ўдзелу ў ім запрашаюцца маладыя людзі з розных краін свету ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў. Рабочыя мовы праекта — беларуская, руская, англійская і французская.

Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць займальныя і запамінальныя дзесяць дзён знаходжання ў Беларусі. Маладыя людзі змогуць азнаёміцца ​​з выдатнымі мясцінамі, храмамі, замкамі, радавымі сядзібамі, музеямі, гістарычным і сучасным Мінскам, акунуцца ў святочную атмасферу Дня Незалежнасці, наведаць фестываль вырабаў майстроў народнага промыслу, прыняць удзел у студэнцкім валанцёрскім руху, педагагічных рэйдах у дзіцячыя аздараўленчыя летніках, пазнаёміцца з арганізацыяй вышэйшай адукацыі ў Беларусі, умовамі паступлення ў магістратуру і аспірантуру БДПУ, дзейнасцю студэнцкіх навуковых лабараторый універсітэта.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб IV Міжнародным адукацыйным праекце "Летняя школа 2018. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры" можна азнаёміцца ​​тут.


Для даведкі:

У 2015 годзе ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве 20 студэнтаў Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (г. Ерэван) прынялі ўдзел у першым праекце "Летняй школы". У 2016 годзе геаграфія ўдзельнікаў пашырылася. І ўжо 30 студэнтаў з універсітэтаў Рэспублікі Арменія, Народнай Рэспублікі Бангладэш, Расійскай Федэрацыі, Чэшскай Рэспублікі правялі дзесяць незабыўных дзён у Беларусі.

У 2017 годзе да армянскіх студэнтаў далучыліся 12 студэнтаў з Кітая, Латвіі, Польшчы і Расіі. Сёння праект унесены ад Рэспублікі Беларусь у Стратэгічны план работы краін СНД на 2017-2020 гады у рамках ажыццяўлення маладзёжнай і сацыяльнай палітыкі. Ён стаў візітнай карткай БДПУ і не мае аналагаў у краіне, бо не з'яўляецца толькі моўнай школай. У 2018 годзе праект адбудзецца ўжо ў чацвёрты раз.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.

Грамадства

Птушкі, людзі, цытаты з класікаў: хто, як і навошта расфарбоўвае гарады

Птушкі, людзі, цытаты з класікаў: хто, як і навошта расфарбоўвае гарады

 Карэспандэнт «Звязды» сустрэлася з мастаком Аляксандрам Благіем.

Грамадства

На лячэнне і паляванне. Што прыцягвае замежнікаў у Беларусі?

На лячэнне і паляванне. Што прыцягвае замежнікаў у Беларусі?

​Беларускія санаторыі перасталі быць месцам адпачынку пераважна пажылых людзей.

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці