23 Верасень, нядзеля

Вы тут

Фарміраванне эфектыўнай рэгіянальнай палітыкі разглядалася на Гродзеншчыне


Фарміраванне эфектыўнай рэгіянальнай палітыкі як фактар устойлівага эканамічнага росту — на такую тэму ў мінулую пятніцу ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах прайшло чарговае пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі.


У пасяджэнні, якое ўзначаліў старшыня верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч, прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, сельскай гаспадаркі, фінансаў, працы і сацыяльнай абароны, старшыні Саветаў дэпутатаў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

У Ашмянах удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з патэнцыялам раёна на выставе-прэзентацыі. Асноўная ўвага тут удзяляецца інвестыцыйнай дзейнасці. Шэраг праектаў ужо завершаны. Сярод іх — будаўніцтва гасцініц, гандлёвых цэнтраў, прыдарожных кафэ, лагістычнага цэнтра і іншае. Прайшлі мадэрнізацыю сыраробны завод і мясакамбінат, што дазволіла павялічыць экспарт прадукцыі. Тут таксама плануецца рэалізаваць некалькі буйных інвестпраектаў па пашырэнні магутнасцяў прадпрыемстваў.

Добрыя напрацоўкі ў Ашмянскім раёне мае турыстычная сфера, якая развіваецца, дзякуючы кластарнаму падыходу, а таксама рэалізацыі шэрагу мясцовых ініцыятыў і культурных праектаў. Ёсць рэзерв у прыцягненні дзелавых колаў і развіцці прадпрымальніцтва, а таксама стварэнні новых працоўных месцаў.

Пытанне аб гэтым паўстала своечасова, бо ў краіне неабходна да 2025 года павысіць валавы ўнутраны прадукт (ВУП) да памеру ў 100 млрд долараў у эквіваленце. Дзякуючы гэтаму ўзровень жыцця насельніцтва пачне расці і будзе вышэй за сярэдні. Але для гэтага неабходна прыкласці намаганні, галоўным чынам на рэгіянальным узроўні: прыцягненнем інвестыцый, стварэннем новых інавацыйных прадпрыемстваў з новымі працоўнымі месцамі і гэтак далей.

— Сваіх інвестыцый недастаткова, таму трэба прыцягваць прамыя замежныя. Усе інвестыцыйныя праекты павінны быць інавацыйнымі па сваёй сутнасці: нельга ўвесь час выходзіць на сусветныя рынкі з аднымі і тымі ж таварамі, — падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Што датычыцца работы мясцовых Саветаў, старшыня верхняй палаты парламента ўпэўнены, што ў іх дастаткова паўнамоцтваў, каб прымаць рашэнні, бо яны маюць асноўны інструмент — зацвярджаюць бюджэт.

— Сёння трэба шукаць новыя механізмы, каб рэгіёны былі зацікаўлены ў дадатковых сродках. І такую магчымасць дае менавіта стварэнне эфектыўных працоўных месцаў. Гэта адна з крыніц папаўнення мясцовых бюджэтаў: падаходны падатак, падатак на прыбытак, — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

У Астраўцы асноўная ўвага ўдзялялася сацыяльнай інфраструктуры. Горад атамшчыкаў няспынна расце, толькі на будаўніцтве Беларускай АЭС працуе каля пяці тысяч чалавек. Плануецца, што да 2025 года тут будуць жыць да 22 тысяч чалавек, што ў два разы больш, чым цяпер. Таму разам з будаўніцтвам жылля тут узводзяцца школы, дзіцячыя садкі, гандлёвыя і спартыўныя аб'екты. У мікрараёне будуецца буйная бальніца, якая будзе абслугоўваць і пацыентаў з суседніх раёнаў.

Удзельнікі пасяджэння наведалі таксама будаўнічую пляцоўку АЭС і вучэбны цэнтр, дзе адлюстроўваецца ўвесь працэс работы станцыі. Тут праходзяць падрыхтоўку спецыялісты, што будуць працаваць на «атамцы», першы блок якой павінен уступіць у дзеянне ў канцы 2019 года.

Атамная станцыя — самы буйны праект рэгіёна, адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Разам з тым у вобласці рэалізуюцца і іншыя значныя інвестпраекты: ідзе рэканструкцыя аўтамагістралі М6, дзейнічае шэраг паспяховых прадпрыемстваў з замежным капіталам. Плануецца будаўніцтва яшчэ аднаго азотнага завода.

Напрыканцы Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што Савет Рэспублікі плануе падрыхтаваць прапановы па ўдасканальванні рэгіянальнай палітыкі:

— Мы стварылі рабочую групу, якая займаецца вывучэннем і распрацоўкай канкрэтных даручэнняў па адміністрацыйна-тэрытарыяльных пытаннях і рэгіянальнай палітыцы. Мы плануем у найбліжэйшы год падрыхтаваць даклад з прапановамі па ўдасканальванні рэгіянальнай палітыкі.

Дарэчы, фармат мерапрыемства быў азначаны як семінар-вучоба, падчас якой удзельнікі маглі выказваць свае прапановы і пункты гледжання па абмяркоўваемых пытаннях. Папярэдні ўжо прайшоў у Слаўгарадзе, што на Магілёўшчыне, наступны запланаваны ў Барысаве, удзел у ім прымуць кіраўнікі прадстаўнічай улады Мінскага і Віцебскага рэгіёнаў.

Больш падрабязна аб пытаннях, якія былі разгледжаны на паседжанні Савета, чытайце ў наступным нумары «МС».

Вольга АНУФРЫЕВА, Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Скарыстаць рэгіянальны патэнцыял

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.