Вы тут

Партугалія і Іспанія згулялі баявую нічыю


Крышціяну Раналду аформіў першы хет-трык чэмпіянату свету.

Першае супрацьстаянне двух еўрапейскіх грандаў футбола апынулася вельмі ўпартым, відовішчным і прыгожым.


групе В дзейныя чэмпіёны Еўропы партугальцы сустракаліся з экс-чэмпіёнамі свету і Еўропы іспанцамі і выдалі напружаны і выніковы матч. Шэсць мячоў на дваіх забілі каманды, вынікам стала баявая нічыя – 3:3. Галоўнай дзеючай асобай гульні стаў зорны нападаючы зборнай Партугаліі і мадрыдскага “Рэала” Крышціяну Раналду, які аформіў першы хет-трык чэмпіянату.

Еўрапейскія бразільцы спачатку выйшлі наперад, але потым двойчы ўступалі ў ліку, і толькі напрыканцы матча Раналду прыгожым ударам са штрафнога прынёс сваёй камандзе нічыю. У іспанцаў забівалі двойчы Дыега Коста і аднойчы Хасэ Антоніа Нача.

Раналду, дарэчы, абнавіў рэкорд футбольных топ-турніраў – ён стаў першым гульцом у гісторыі, які забіваў на васьмі чэмпіянатах свету і Еўропы запар.

Фаварыты групы пакуль не выявілі мацнейшага, а лідарства ў чацвёрцы, тым часам, нечакана захапіла зборная Ірана. Азіяцкая каманда амаль увесь час адбівалася ад атак моцнай зборнай Марока і, здавалася, была згодная на нічыю, калі ўжо ў кампенсіраваны час вырвала перамогу ў  выніку першага на ЧС-2018 аўтагола  мараканца Азіза Бухадуза.

Іван КУПАРВАС

Фота rsport.ria.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».