Вы тут

Выхлапныя газы супраць паветра


Якая асноўная крыніца забруджвання паветра ў Кітаі?


Выхлапы аўтамабільных рухавікоў сталі асноўнай крыніцай забруджвання паветра ў Кітаі, і актуальнасць вырашэння гэтай праблемы расце, гаворыцца ў дакладзе Міністэрства экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Кітай захаваў статус найбуйнейшага ў свеце аўтамабільнага рынку ў мінулым годзе, калі колькасць аўтамабіляў, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі ў краіне, дасягнула 310 млн адзінак, павялічыўшыся на 5,1 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. У некаторых кітайскіх гарадах забруджванне ўзмацнілася з-за спальвання вугалю і выхлапных газаў аўтамабіляў. 

Вынікі абследавання паказваюць, што ў Пекіне, Цяньцзіні, Шанхаі і іншых 12 гарадах на выкіды аўтамабільных выхлапаў прыходзілася 13,5 - 52,1 працэнта асноўных забруджвальнікаў паветра. Міністэрства паскорыць распрацоўку плана дзеянняў па кантролі над дызельнымі грузавікамі, якія лічацца асноўнымі забруджвальнікамі паветра. Міністэрства таксама паабяцала выпрацаваць найстражэйшы механізм рэгулявання аўтамабільных выхлапаў і прыняць меры па развіцці зялёнага транспарту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».