Вы тут

Гнуткія акумулятары для інтэлектуальнай электронікі


Распрацавалі кітайскія навукоўцы.


Кітайскія навукоўцы заявілі аб распрацоўцы гнуткіх літый-серных акумулятараў, прызначаных для адпаведнай інтэлектуальнай электронікі, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

У адрозненне ад традыцыйных батарэй, якія вырабляюцца шляхам залівання вадкіх электралітаў ў цвёрдыя электроды, у новых батарэях электраліты змяшчаюцца ў ультратонкія металічныя пласціны, якія фарміруюць 3D-сеткі. "Дзякуючы гэтай тэхналогіі электраліты не выпадуць з сетак, як бы вы ні згіналі і ні скручвалі гнуткія матэрыялы", - растлумачыў Чжан Хунчжан, даследчык з Даляньскага інстытута хімічнай фізікі пры Акадэміі навук Кітая. 

Адкрыццё Чжан Хунчжана і шасці яго калег было апублікавана ў часопісе Advanced Functional Materials. Па яго словах, гнуткая батарэя, створаная на аснове новай тэхналогіі, можа павысіць першапачатковую удзельную разрадную ёмістасць да 1600 mAh, што ў пяць разоў больш, чым у большасці літыевых батарэй, даступных на рынку. Ён адзначыў, што новыя акумулятары больш стабільныя і пругкія і добра захоўваюць зарад пры згінанні і скручванні. "Такія батарэі лёгкія і маюць высокую шчыльнасць энергіі. Яны эканамічна эфектыўныя з вытворчага пункту гледжання і маюць перспектывы масавай  вытворчасці", - лічыць Чжан Хунчжан

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?