Вы тут

Дэльта Янцзы - сусветнага ўзроўню


Гэта адбудзецца да 2020 года.


Асноўныя рысы гарадской агламерацыі сусветнага ўзроўню павінна здабыць да 2020 года дэльта ракі Янцзы. Пра гэта ішла размова на сустрэчы кіраўнікоў Шанхая, правінцый Цзянсу, Чжэцзян і Аньхой, на якой прынялі за аснову праграму дзеянняў па інтэграцыйным развіццю на 2018-2020 гг. і вызначылі прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву,перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Такім чынам, дадзеная частка Кітая, адна з самых эканамічна моцных у краіне, набыла больш ясны план па выхаду на больш якасны ўзровень інтэграцыйнага развіцця. Праз яшчэ некаторы перыяд часу пасля 2020 года дэльту Янцзы, якая будзе валодаць да таго часу рысамі сусветнай агламерацыі, па плане, будуць імкнуцца зрабіць нацыянальным прыкладам рэалізацыі новай канцэпцыі развіцця, варотамі ў Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён для глабальнага размеркавання рэсурсаў і на гэтай аснове - канкурэнтаздольнай на глабальным узроўні сусветнай агламерацыі. 

Для дасягнення пастаўленых мэтаў удзельнікі сустрэчы дамовіліся актывізаваць працу над спалучэннем праграм развіцця, узмацніць стратэгічнае ўзаемадзеянне для фарміравання новых пераваг у інтэграцыйным развіцці, факусаваць намаганні на пабудове сучаснай эканамічнай сістэмы з лічбавай эканомікай як рухаючай сілы развіцця, а таксама сумеснымі намаганнямі выйграць вырашальную бітву за чыстае навакольнае асяроддзе. Акрамя таго, падкрэслівалася неабходнасць інтэграцыі рынкавых сістэм з паляпшэннем бізнес-клімату, сумеснага будаўніцтва і выкарыстання аб'ектаў сацыяльнага прызначэння. Быў падпісаны пакет пагадненняў аб супрацоўніцтве па такіх пытаннях, як стварэнне Інвестыцыйнага фонду інтэграцыйнага развіцця дэльты Янцзы, эксперыментальнае прымяненне тэхналогій мабільнай сувязі 5G, сумеснае стымуляванне аховы навакольнага асяроддзя і пакаранне парушальнікаў. Вырашана, што наступная падобная сустрэча пройдзе у 2019 годзе на тэрыторыі правінцыі Аньхой.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».