Вы тут

Кітай стаў першым у свеце кінарынкам


Паднябесная абыйшла Паўночную Амерыку.


Як паведаміла Дзяржаўнае агенцтва па пытаннях кіно, касавыя зборы кінатэатраў у Кітаі за першы квартал бягучага года дасягнулі 20,218 млрд юаняў, перадае “Жэньминь жыбаа” анлайн”

Кітай стаў першым у свеце кінарынкам, выцесніўшы Паўночную Амерыку. Такім чынам, упершыню ў гісторыі чэмпіёнам па касавых зборах стала краіна за межамі Паўночнай Амерыкі.Са студзеня па сакавік даход білетных кас вырас на 39,8% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. За той жа перыяд касавыя зборы паўночнаамерыканскага рэгіёну склалі 2,85 млрд долараў, гэта значыць каля 18,17 млрд юаняў, што, у асноўным, адпавядае аналагічнаму паказчыку мінулага года. Акрамя таго, касавыя зборы ад фільмаў, вырабленых у Кітаі, дасягнулі 15 млрд юаняў, выраслі на 93% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. 

Прыбытак ад продажу квіткоў на кітайскія фільмы заняў 74,2% ад агульнага прыбытку фільмаў па ўсёй краіне. Агульная колькасць гледачоў за першы квартал па ўсёй краіне склала за 560 млн чалавек-раз, гэта значыць вырасла на 36,5% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Зараз паход у кіно ў святочныя і непрацоўныя дні для кітайцаў ужо стаў асноўным спосабам баўлення вольнага часу, а вытворчасць фільмаў працягвае расці і развівацца. Генеральны сакратар Кітайскай кінематаграфічнай асацыяцыі Жаа Шугуан лічыць, што колькасць гледачоў важней, чым паказчык касавых збораў. Рост колькасці гледачоў паказвае вялікі попыт грамадства на фільмы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».