Вы тут

Чэмпіёны свету немцы пачалі з паражэння


Два з шэрагу мацнейшых футбольных грандаў пачалі чэмпіянат свету па футболе ў нядзелю і абодва не атрымалі выдатную адзнаку, а чэмпіён нават праваліў іспыт.


Мала хто сумняваўся ў перамозе каманды Германіі над зборнай Мексікі ў групе F, але насамрэч адбылося ўсё наадварот – чэмпіёны свету праігралі свой першы матч на сёлетнім мундзіялі. Мабыць, немцы слаба настроіліся на гэтую сустрэчу, у пачатку матча іх гульня зусім не паходзіла на чэмпіёнскую, і такія абставіны ў рэшце рэшт і прывялі да гала ў іх вароты -- мяч забіў Ірвінг Ласана. Пасля гэтага нямецкая машына абрушыла ўсю сваю моц на вароты ацтэкаў, але тыя выстаялі, а каманда Іяхіма Лёва сур’ёзна панізіла свой статус аднаго з галоўных фаварытаў турніра.

З гэтай нагоды, дарэчы, вось якая падзея адбылася ў час гульні ў самой Мексіцы. Сейсмолагі зафіксавалі ў сталіцы краіны Мехіка землятрасенне штучнай прыроды ў момант, калі нацыянальная каманда забіла гол у вароты Германіі. "Землятрасенне, зафіксаванае ў Мехіка, мела штучную прыроду. Магчыма, з-за масавых скачкоў падчас гола зборнай Мексікі на мундыялі. Як мінімум два датчыкі ў горадзе адзначылі яго", - гаворыцца ў паведамленні сеткі маніторынгу землятрасенняў SIMMSA. Дадзеныя мексіканскіх сейсмолагаў пацвярджаюць іх калегі з Чылі.

Толькі на цэнтральнай плошчы Мехіка, Сакала, у нядзелю сабралося каля 75 тысяч чалавек, каб паглядзець матч з Германіяй, і іх спадзяванні спраўдзіліся, а вось маставой і асфальту давялося цяжка.

Пяціразовыя чэмпіёны свету бразільцы свой матч з камандай Швейцарыі ў групе Е пачалі вельмі магутна і забілі гол ужо на 20-й хвіліне, вызначыўся Філіпе Каўціньё. Аднак швейцарцаў гэта толькі раззлавала, і праз некаторы час яны вельмі актыўна кінуліся адагрывацца, што для лацінаамерыканцаў стала нечаканасцю. Іх суперзорка Неймар, зразумела, шмат разоў прымушаў парушаць еўрапейцаў на сабе правілы і стаміўся падымацца з газона і скардзіцца суддзі, але, тым не менш, пайшоў з поля без забітага гола.

А вось Швейцарыя свайго дабілася – гол Сцівена Цубера з вуглавога збянтэжыў бразільцаў, і хоць яны і накінуліся на вароты саперніка амаль усёй камандай, яшчэ раз забіць не змаглі. Толькі нічыя для футбалістаў з радзімы караля футбола Пеле, і ўсе фаварыты сёлетняга чэмпіянату пакуль  не паказваюць тых вынікаў, якую ад іх чакаюць.

У даволі сумным матчы дзвюх другіх каманд групы Е зборная Сербіі з лікам 1:0 абыграла зборную Коста-Рыкі. Гульню крыху выратаваў прыгожы гол са штрафнога Аляксандра Каларава.

Іван КУПАРВАС

Фота rsport.ria.ru

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.