Вы тут

У Воранаўскім раёне мужчына вывез суседа ў лес і прывязаў да дрэва


У Воранаўскім раёне мужчына вывез суседа ў лес і прывязаў да дрэва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.


У мужчыны 1974 года нараджэння з двара зніклі старая бочка і іншая недарагая сельскагаспадарчая маёмасць. Гаспадар вырашыў пакараць несуноў. "У адзін з дзён ён прымусіў 39-гадовага аднавяскоўца сесці ў свой аўтамабіль, вывез яго ў лес і прымусіў распрануцца, пасля чаго прывязаў да дрэва", - распавялі ў міліцыі.

Вызваліцца пацярпеламу атрымалася толькі праз некалькі гадзін.

У дачыненні да выкрадальніка заведзена крымінальная справа па артыкуле "Незаконнае пазбаўленне волі".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?