Вы тут

Маштабная выстава беларускіх вытворцаў пройдзе ў кастрычніку ў Казахстане


Маштабная выстава беларускіх вытворцаў Made in Belarus пройдзе ў Алматы (Казахстан) з 10 па 13 кастрычніка, паведамілі на выставачным унітарным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП).


У выставачным комплексе "Атакент-Экспа" вядучыя беларускія кампаніі прадэманструюць свае тавары і паслугі ў сферах машынабудавання і транспарту, хіміі і нафтахіміі, дрэваапрацоўкі, сельскай гаспадаркі і харчавання, лёгкай прамысловасці, медыцыны і фармацэўтыкі, інфармацыйных тэхналогій, адукацыі, спорту і турызму. Будуць прадстаўлены таксама тавары народнага спажываньня.

"Выстава "Made in Belarus" стане зручнай пляцоўкай для правядзення дзелавых сустрэч і перамоваў у фармаце B2B. Прадугледжана мастацкае афармленне выставачнай экспазіцыі з элементамі нацыянальнай сімволікі. Чакаецца, што шырокая рэкламна-інфармацыйная кампанія выставы ў Казахстане прыцягне да яе наведвання значную колькасць прадстаўнікоў казахстанскіх бізнес-колаў", - распавялі на прадпрыемстве.

Казахстан з'яўляецца адным з асноўных эканамічных партнёраў Беларусі сярод краін СНД. У 2017 годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі перавысіў $ 500 млн, што на 60% больш, чым у 2016 годзе. Беларускія трактары, мэбля, керамічная плітка, малочныя прадукты, лекі добра вядомыя і запатрабаваныя ў гэтай краіне. Казахстан пастаўляе ў Беларусь нафтапрадукты, каменны вугаль, валокны з бавоўны. Рынкі дзвюх краін аб'ядноўваюць адзіныя правілы Еўразійскага эканамічнага саюза.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.