Вы тут

Маладзёжны фестываль субкультур пройдзе ў сталіцы


23 чэрвеня з 14.30 да 22.30 пройдзе V фестываль маладзёжных субкультур “Мінск — сталіца моладзі”, арганізатарам якога выступаюць Мінскі гарадскі камітэт БРСМ і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт (паляна масавых мерапрыемстваў Парку Перамогі).


Старт фестывалю дасць конкурс “Агонь танца”. Журы вызначыць па выніках выступлення лепшыя калектывы сталіцы ў намінацыях “Брэйк-данс”, “Стрыт дэнс”, “Спартыўная Лаціна”, “Усходні танец”, “Беларускі народны танец”, “Нацыянальны танец”, а таксама “Шоу-праграма” .

Мінчане і госці сталіцы змогуць прыняць удзел у рабоце інтэрактыўных пляцовак маладзёжных субкультур: вулічных музыкаў, стрыт-арта, паўдзельнічаць у майстар-класе па футбольным фрыстайле і Challenge-марафоне, даведацца сакрэты ілюзіяніста, пабачыць рыцарскія баі. Кожны зможа сябе праявіць у танцавальных батлах і нават паркуры.

На пляцоўцы “BRSMVLOG” адбудзецца прэзентацыя праекта “#BRSMLIFE”.

Перавесці дух дапаможа насычаная творчая праграма, а хэдлайнер фестывалю, імя якога стане вядомым ужо ў суботу, падорыць буру эмоцый і запальны настрой.

Завершыць маладзёжны фестываль “Бітва DJ”. Музычныя сэты дыджэяў будуць уключаць як аўтарскія міксы на папулярныя мелодыі, так і перапрацаваныя кампазіцыі на нацыянальную беларускую і маладзёжную тэматыку.

Пераможцы фэстывальных блокаў “Агонь танца" і "Бітва DJ” адправяцца прадстаўляць сталіцу на традыцыйных мерапрыемствах Дня моладзі, які пройдуць у час Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску — 2018”.

Фінал абяцае быць яркім і гучным. Піратэхнічнае і неонавае шоу не пакінуць без станоўчых эмоцый ні аднаго гледача. Уваход вольны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.