Вы тут

«Жэньмінь жыбаа» — 70!


Споўнілася 70 гадоў з дня стварэння аднаго з вядучых сусветных выданняў.


Днямі газета "Жэньмінь жыбаа" святкавала сваё 70-годдзе. За гэты час выйшла 25.541 нумар гэтага сусветна вядомага выдання.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін павіншаваў газету "Жэньмінь жыбаа" з 70-гадовым юбілеем і заклікаў цэнтральны орган Кампартыі Кітая і надалей з годнасцю выконваць абавязкі і місіі, звязаныя з працай па пытаннях арганізацыі інфармацыйнай палітыкі і фарміравання грамадскай думкі. 

"Жэньмінь Жыбаа" - адна з вядучых газет у свеце і самая ўплывовая ў КНР, з'яўляецца афіцыйным друкаваным выданнем Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая. Заснавана ў 1948 годзе ў заснавана ў павеце Піншань ў правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай). 1 жніўня 1949 года рашэннем ЦК КПК стала цэнтральным органам партыі. Зараз у выдання больш чым 70 карпунктаў па ўсім свеце. Выходзіць на кітайскай, рускай, англійскай, японскай, французскай, іспанскай, арабскай, мангольскай, тыбецкай, уйгурскай, казахскай, карэйскай, носу (адна з моў народнасці і) і чжуанскай мовах. У інтэрнэце газета "Жэньмінь Жыбаа" (People's Daily Online) прапануе матэрыялы на 10 мовах. Руская версія была афіцыйна адкрыта 5 чэрвеня 2001 года, і сёння гэта адзін з вядучых афіцыйных рускамоўных інфармацыйных парталаў КНР. Чытацкая аўдыторыя "Жэньмінь жыбаа" (друкаваная і электронная версіі) складае каля 800 мільёнаў чалавек!

22 верасня 2015 года ў Пекіне ў рамках Форуму медыясупрацоўніцтва "Адзін пояс і адзін шлях", у якім бралі ўдзел 170 прадстаўнікоў СМІ з 60 краін усіх кантынентаў, падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж "Звяздой" і "Жэньмінь жыбаа". На Інтэрнэт-партале zviazda.by ў кастрычніку 2015 года быў запушчаны глабальны праект "Весткі з Кітая", кантэнт якога пераважна фарміруецца матэрыяламі ў першую чаргу "Жэньмінь жыбаа". У сваю чаргу публікацыі "Звязды" актыўна выкарыстоўваліся пры фарміраванні навіннай стужкі на сайце "Жэньмінь жыбаа", што дазволіла прэзентаваць сацыяльна-эканамічны і грамадска-культурны патэнцыял Беларусі на шматмільённую аўдыторыю штодзённага наведвання сайта people.com.cn.

Шчыра віншуем калег і надзейных партнёраў з юбілеем! Адданых чытачоў і вострага пяра (цяпер ужо ў пераносным сэнсе, вядома), і - толькі наперад!

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.