Вы тут

У Мінску працуе выстава, прысвечаная 5-годдзю Тэатра Генадзя Гладкова


У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея «Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры» да 9 ліпеня працуе выстава «Звычайны Чараўнік», прысвечаная 5-годдзю Тэатра Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла».


- Матэрыялы выстаўкі распавядаюць пра публічнае і прыватнае жыццё Генадзя Ігаравіча, раскрываюць «кухню» кампазітарскай працы і нагадваюць, колькі выдатных, усімі любімых музычных, тэатральных, мультыплікацыйных і кінагісторый паспеў стварыць «Звычайны Чараўнік», - кажуць арганізатары, - У экспазіцыі прадстаўлены клавіры і партытуры тэатральных спектакляў Генадзя Гладкова з аўтарскімі пазнакамі і аўтографамі, знакавыя творы кампазітара за розныя перыяды яго творчай дзейнасці, касцюмы і рэквізіт да спектакляў «Тэрыторыі мюзікла», фатаграфіі і рэліквіі, звязаныя з жыццём тэатра.

У 2018 годзе тэатру «Тэрыторыя мюзікла» споўнілася пяць гадоў. За час дзейнасці тэатра калектыў здолеў заваяваць сваю нішу, здабыць пастаяннага гледача і моцна асталявацца ў беларускай творчай прасторы.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?