Вы тут

Для паскарэння тэмпаў эканамічнага росту трэба павышаць прадукцыйнасць


Аб гэтым журналістам заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс КРЭМЕР перад пачаткам сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.


У красавіку Сусветны банк палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі ў 2018—2020 гадах, аднак у канцы мая Алекс Крэмер расказаў, што баіцца паўтарэння ў Беларусі эканамічнага крызісу. З чым звязаны перагляд пазіцый — аб гэтым журналісты пацікавіліся ў спецыяліста.

«Гэта проста сведчыць аб добрых і не вельмі добрых навінах адносна развіцця макраэканамічнай сітуацыі ў краіне», — заявіў Алекс Крэмер.

На яго думку, беларуская эканоміка аднаўляецца, рэцэсія завяршылася, макраэканамічная сітуацыя паступова набірае свае тэмпы і паляпшаецца. У асноўным гэта звязана з аднаўленнем эканомікі ў Расіі, павышэннем сусветных цэн на сыравінныя тавары. Не такая добрая навіна наступная: узровень знешняга доўгу Беларусі на даволі высокім узроўні і нават расце.

«Таму наш прагноз тэмпаў росту складае не больш за 3 %, і мы мала верым у тое, што яны [тэмпы] змогуць быць хутчэйшыя, чым тыя, што назіраліся да 2009 года, — падкрэсліў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі. — Для гэтага неабходна павышаць прадукцыйнасць, што ў сваю чаргу звязана з разняволеннем прыватнага бізнесу, павышэннем прыватных інвестыцый».

Алекс Крэмер нагадаў, што зараз група Сусветнага банка прыступае да рэалізацыі пяцігадовой рамачнай стратэгіі партнёрства з Беларуссю. Мэта ж сустрэчы, якая прайшла ў Палаце прадстаўнікоў, — вызначыць, якім чынам аналітычная праца групы Сусветнага банка ў галіне макраэканомікі і інвестыцый можа быць карысная для дэпутатаў.

Як адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Уладзіслаў ШЧЭПАЎ, у планах існуе шэраг законапраектаў, звязаных з дзейнасцю Сусветнага банка, — у адукацыі, сацыяльнай сферы. «Напрыклад, Кодэкс аб адукацыі — ён абмяркоўваецца ў Палаце прадстаўнікоў. Нам, вядома, цікавыя тыя навелы, якія прапануюцца Сусветным банкам», — сказаў Уладзіслаў Шчэпаў.

Паводле яго слоў, для профільнай камісіі па эканамічнай палітыцы комплекснае даследаванне, праведзенае Сусветным банкам, з'яўляецца фундаментальнай працай, дзе адлюстравана экспертная ацэнка апошніх тэндэнцый у розных галінах эканомікі Беларусі. «Я думаю, мы нават распрацуем план агульнай дзейнасці, план правядзення мерапрыемстваў, — дадаў дэпутат. — Тым больш у найбліжэйшы час будзем абмяркоўваць заканадаўства ў галіне інвестыцый, прыватызацыі, будзем запрашаць прадстаўнікоў групы Сусветнага банка для правядзення сумесных мерапрыемстваў».

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Без лішніх слоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.