Вы тут

Пенальці пасля відэапаўтору прынёс перамогу Швецыі


Учора днём у матчы группы F каманда Швецыі пе рамагла зборную Паўднёвай Карэі з лікам 1:0. Гол з пенальці забіў Андрэас Гранквіст, пры чым 11-метровы быў чарговы раз на гэтым чэмпіянаце прызначаны пасля прагляду суддзёй відэапаўтору моманту, на які ён адразу не звярнуў увагу. Як відаць, арбітры вельмі актыўна пачалі выкарыстоўваць новаўвядзенне FІFA, і можна сказаць, што гэта моцна ўплывае на канчатковы вынік матча.

Немцы прадэманструюць рэакцыю

Прэзідэнт Нямецкага футбольнага саюза Райнхард Грындзель наведаў у панядзелак трэніроўку каманды ў Ватуцінках і заявіў, што ў гульнях са шведамі і карэйцамі нямецкія футбалісты прадэманструюць рэакцыю на няўдачу на старце турніру. «Матч са зборнай Мексікі не быў гульнёй, дзе ўсё стаяла на карце. Цяпер у матчах са Швецыяй і Паўднёвай Карэяй мы прадэманструем сапраўдную рэакцыю», — напісаў ён пасля трэніроўкі ў Twіtter.

Аўтамабіль за гол і прычоска Неймара

Матч зборных Ісландыі і Аргенціны, які скончыўся ўнічыю 1:1, глядзела 99,6 % насельніцтва Ісландыі, паведамляецца ў афіцыйным мікраблогу Футбольнай асацыяцыі краіны ў Twіtter.

Капітану зборнай Сербіі па футболе Аляксандру Калараву падарылі паўнапрывадны пазадарожнік Lada 4х4. Адпаведны сертыфікат яму ўручыў часова в.а. губернатара Самарскай вобласці Дзмітрый Азараў. Улады сумесна з самарскімі балельшчыкамі вызначылі, што аўто-прыз будзе ўручаны футбалісту, які заб'е першы гол на «Самара-Арэне» ў матчах чэмпіянату.

Нападаючы зборнай Бразіліі Неймар змяніў прычоску перад стартам чэмпіянату свету па футболе. Карыстальнікі сацсетак палічылі яе падобнай на порцыю локшыны, а таксама параўналі з птушыным гняздом і ўдосталь паздзекаваліся з форварда ў інтэрнэце.

Карыстальнік Twіtter Паола Джанет падзялілася відэаролікам са сваёй бабуляй і назвала яе «прычынай» перамогі зборнай Мексікі над немцамі. Гераіня роліка праз экран тэлевізара па чарзе перахрысціла ўсіх гульцоў зборнай перад пачаткам матча.

Марадона закурыў цыгару падчас матча Аргенціны супраць Ісландыі, парушыўшы тым самым забарону на курэнне на стадыёне. Пазней Дыега ў сябе ў Іnstagram спаслаўся на перажыванні ў час яго, папрасіў прабачэння ў балельшчыкаў і арганізатараў турніру і запрасіў усіх на гульні сваёй зборнай.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».