Вы тут

Фаварыты групы G стартавалі з перамог


Вячэрнія матчы панядзелка ў групе G скончыліся без сенсацый – фаварыты атрымалі свае перамогі. Бельгія і Англія засвоілі ўрокі Германіі і Бразіліі і паставіліся вельмі адказна да сваіх стартавых гульняў. Праўда, дабіліся яны вікторый рознымі высілкамі.


Каманда Бельгіі, якую па сіле многія ставяць адразу пасля запісных фаварытаў чэмпіянату свету, упэўнена правяла матч і забіла, хоць толькі ў другім тайме, зборнай Панамы тры галы, пакінуўшы свае вароты “сухімі”. У еўрапейцаў вызначыліся Дрыс Мертэнс і двойчы Рамелу Лукаку.

А вось Англіі давялося папацець. На мяч Гары Кейна ў пачатку матча гульцы Туніса адказалі голам з пенальці Фержані Сасі, а далей паўночнаафрыканцы паставілі каля сваёй штрафной даволі непрабівальны “аўтобус”, і ўпэўнена гулялі на нічыю. Але ў футболе ўсё ж трэба атакаваць, хоць час ад часу, пра што тунісцы амаль забыліся і паплаціліся за гэта. Настойлівы Кейн усё ж дачакаўся другога шанса і прынёс Англіі такую патрэбную і цяжкую перамогу на 1-й дадатковай хвіліне матча.

Дарэчы, у гэтай гульні футбалісты (ды і гледачы) часцяком пакутавалі ад мноства мошак, якія апанавалі ў гэты час Валгаград, дзе праходзіў матч.

Іван КУПАРВАС

Фота Reuters

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».