Вы тут

Новая "Суперсямейка" спадабалася гледачам больш, чым першая частка


Першы мультфільм "Суперсямейка" пра сям'ю супергерояў выйшаў у пракат у 2004 годзе і адзначыўся не толькі шэрагам узнагарод, але і вялікай увагай гледачоў: анімацыя зарабіла больш за 630 мільёнаў долараў.


Другую "Суперсямейку" гледачы чакалі амаль 14 гадоў. Нарэшце, 14 чэрвеня 2018-га анімацыя выйшла ў пракат і адразу заваявала гледачоў.

Адзнака "Суперсямейкі 2" на сэрвісе iMDB складае 9 з дзесяці — больш, чым у першага мультфільма. На партале Rotten Tomatoes адзнака гледачоў складае 94% са 100%, а ў папярэдняй "Суперсямейкі" было 90%. Большасць гледачоў пакідаюць выключна станоўчыя водгукі. Многія ўжо прагназуюць другой частцы стужкі шэраг прэстыжных прэмій — да "Оскара" і "Залатога глобуса".

Паспяхова стартавала новая "Суперсямейка" і з пункту гледжання касавых збораў. Так, у першы дзень пракату ў ЗША мультфільм зарабіў больш за 70 мільёнаў долараў. Паводле прагнозаў касавых збораў, у шырокім пракаце мультфільм будзе больш паспяховы, чым першы.

bel.sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.