Вы тут

Мужчына друкаваў грошы дома і расплачваўся імі на рынках


З пачатку года ў сталіцы ўстаноўлена чатыры факты збыту падробленых купюр наміналам 50 рублёў. Фальшыўкі збываліся на рынках, у месцах стыхійнага гандлю. У сувязі з гэтым, апроч аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў, супрацоўнікі УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама правялі і прафілактычную работу сярод работнікаў гандлю. Днямі яна дала свой плён.


На рынку "Тутэйшы" прадавец і адміністратар затрымалі мужчыну, які за клубніцы расплаціўся 50 падробленым рублямі. Потым экспертыза пацвердзіла, што купюра была выраблена не на прадпрыемстве па вытворчасці грашовых білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Прыбыўшыя аператыўнікі знайшлі ў мужчыны пры сабе яшчэ чатыры такія ж падробленыя купюры. Дома ў яго канфіскавалі камп'ютарную тэхніку, на якой друкаваліся грошы. Затрыманы прызнаўся, што летась і сёлета збываў падробленыя грошы на рынках у сталіцы. У адносінах да мужчыны заведзена крымінальная справа за выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай ці каштоўных папер. Раней грамадзянін быў судзімы за хуліганства і махлярства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.