Вы тут

Памёр былы міністр унутраных спраў Уладзімір Данько


На 77-м годзе памёр былы міністр унутраных спраў Уладзімір Данько. Пра гэта паведамляе сайт УУС Мінаблвыканкама.


Уладзімір Данько нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Сервеч Карэліцкага раёна. У 1965 годзе стаў працаваць у міліцыі. У свой час працаваў у Цэнтральным, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Мінска. Затым шэсць гадоў узначальваў міліцыю Гродзенскай вобласці, затым стаў намеснікам міністра.

З 28 ліпеня 1994 гады стаў кіраўніком МУС Беларусі. 16 кастрычніка 1995 года Уладзіміра Данько на гэтай пасадзе змяніў Юрый Захаранка.

Пасля гэтага Уладзімір Данько яшчэ некалькі гадоў узначальваў Акадэмію МУС Беларусі.

TUT.BY

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?