Вы тут

«Жывая класіка» вызначылася з фіналістамі


У Рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў «Жывая класіка» ўзялі ўдзел больш за 15 тысяч беларускіх школьнікаў.


Сёлета «Жывая класіка» напоўнілася дзіцячым шматгалоссем — прысвячэннем малой радзіме. Сярод вялікай колькасці твораў айчыннай літаратуры, прысвечаных тэме радзімазнаўства, юныя чытальнікі пры дапамозе педагогаў выбіралі самы шчыры і пранікнёны твор на іх погляд. З ім яны дэбютавалі ў школе, пасля трымалі выпрабаванне на раённым узроўні, перамагалі ў вобласці. І вось нарэшце 14 чэрвеня самыя ўмелыя выканаўцы — а гэта 30 юных чытальнікаў з розных куткоў краіны — былі запрошаны ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Там адбыўся паўфінал конкурсу і сталі вядомыя імёны тых, хто возьме ўдзел у фінальнай частцы «Жывой класікі» падчас Дня беларускага пісьменства ў Іванаве. Такіх шчасліўчыкаў аказалася 12.

— Для таго каб выбраць любімы твор, неабходна добра ведаць літаратуру, — заўважае старшыня журы паўфіналу конкурсу, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. — Удзел у «Жывой класіцы» сведчыць пра тое, што дзеці не толькі чытаюць, але і вобразна мысляць, падбіраючы той ці іншы твор для агучвання. Для журы асалода бачыць тое, як вучні, што спаборнічаюць у чатырох узроставых катэгорыях (ад першакласнікаў да выпускнікоў), таленавіта дэманструюць і свае тэатральныя здольнасці. Героі твораў класікаў і сучасных аўтараў ажываюць у вобразах юных чытальнікаў. У праватнасці, пераможца кожны, хто любіць роднае: мову, зямлю, Бацькаўшчыну.

За аснову конкурсных выступленняў узяты творы Я. Коласа, Я. Купалы, У. Караткевіча, А. Куляшова, М. Пазнякова, У. Ліпскага.

Варта нагадаць, што дэвіз конкурсу «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну» самым лепшым чынам прываблівае школьнікаў да кнігі, заахвочвае да чытання, абуджае любоў да Радзімы.

Марыя ЛІПЕНЬ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.