Вы тут

Падведзены вынікі сёлетняй веснавой нераставай забароны


Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь падвяла вынікі нераставай забароны: канфіскавана амаль 52 кіламетры сетак і больш за 500 іншых забароненых прылад.


Фота: greenbelarus.info

У перыяд веснавой нераставай забароны 2018 года дзяржінспектары выявілі 842 парушэнні правілаў рыбалоўства. З іх 90 — з прыкметамі крымінальных злачынстваў, калі шкода, прычыненая прыродзе рыбакамі-нелегаламі, перавысіла 100 базавых велічынь альбо затрыманыя парушылі правілы паўторна. Найбольшую колькасць такіх грубых парушэнняў выявілі інспектары Мінскай (22) і Віцебскай (21) абласцей.

Усяго за час нерасту дзяржінспектары канфіскавалі каля 2 тысяч забароненых прылад рыбалоўства: 1334 сеткі агульнай даўжынёй 51,7 кіламетра (20 працэнтаў безгаспадарныя), 529 іншых прылад (экраны з сеткі, пад'ёмнікі, нераты, восці і т. п.), 2 электралавільныя прылады і 2,1 тоны незаконна вылаўленай рыбы.

Па рашэнні судоў у парушальнікаў, затрыманых супрацоўнікамі Дзяржінспекцыі, канфіскавалі 6 маламерных судоў, лодачны матор і аўтамабіль.

Адначасова ў гэты ж перыяд вялася работа і па іншых напрамках — у сферах палявання і лесакарыстання. У выніку з нелегальнага абароту канфіскавана 47 адзінак незарэгістраванай зброі, а таксама выяўлена 812 кубаметраў незаконна ссечанай драўніны.

Аналіз вынікаў дзейнасці Дзяржінспекцыі ў перыяд нерасту паказаў, што найбольшай эфектыўнасці ў ахове прыродных рэсурсаў можна дамагчыся, аб'яднаўшы намаганні з іншымі праваахоўнымі органамі. Так, у ходзе сумеснага рэйду Браслаўскай інспекцыі і 7-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС былі затрыманыя трое сецявікоў (вылавілі 43 кілаграмы рыбы, якая нераставала на возеры Прутас), двое з якіх былі супрацоўнікамі сілавых структур. У дачыненні да затрыманых распачалі крымінальную справу, яшчэ да суда браканьеры выплацілі 5,7 тысячы рублёў у якасці кампенсацыі шкоды. Падобная практыка супрацоўніцтва будзе напрацоўваць і ў далейшым. Акрамя таго, вырашана больш шырока выкарыстоўваць узаемную адпрацоўку зон адказнасці суседніх інспекцый, каб дэзарыентаваць сістэмных парушальнікаў, а таксама ўзмацніць прафілактычную працу з грамадзянамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.