Вы тут

Беларусь падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Мiнлясгасам Башкартастана


Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі ў сферы лясной гаспадаркі падпісалі Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі і Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Башкартастан. Мэтай дакумента з'яўляецца ўзаемадзеянне бакоў па прыняцці ўзгодненых мер у галіне дадатковай адукацыі дарослых у частцы прафесійнай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў лясной гаспадаркі.


Як паведамілі ў Мінлясгасе нашай краіны, пагадненне складаецца з 15 пунктаў. Сярод асноўных кірункаў узаемадзеяння — сумесная распрацоўка тыпавых адукацыйных праграм і нарматыўных прававых актаў, ажыццяўленне інфармацыйнага абмену ў галіне прафесійнай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў лясной гаспадаркі, удзел у профільных рэспубліканскіх і міжнародных кангрэсах, семінарах, канферэнцыях, сімпозіумах.

Таксама ў дакуменце адзначана, што “бакі вывучаюць магчымасць прымянення дыстанцыйнага навучання ў навуковых і адукацыйных установах, якія прадстаўляюць паслугі прафесійнай падрыхтоўкі (навучання), павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў лясной гаспадаркі”.

Падпісанне пагаднення стала магчымым пасля афіцыйнага візіту дэлегацыі Рэспублікі Башкартастан у Беларусь у красавіку гэтага года. Тады кіраўнік лясной галіны Башкартастана азнаёміўся з дзейнасцю ўстановы дадатковай адукацыі. У ходзе візіту адбыўся таксама абмен думкамі аб стане і шляхах удасканалення адукацыйнага працэсу па навучанні спецыялістаў лясной гаспадаркі і лесанарыхтоўчай вытворчасці, падрыхтоўцы машыністаў тралёвачны (лесанарыхтоўчых) машын. Абмеркавалі боку і перспектывы далейшага развіцця двухбаковых адносін у галіне адукацыйных і лясных тэхналогій, а таксама навучання выкладчыцкага складу.

Даведка. Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дарослых “Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі” была створана загадам Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе. Штогод у навучальным цэнтры і яго філіялах (г.п. Бешанковічы і г. Мазыр) навучаецца каля трох тысяч слухачоў. Установа працуе па трох асноўных напрамках: павышэнню кваліфікацыі (кіруючых работнікаў і спецыялістаў), падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы рабочых кадраў. Паслугі цэнтра запатрабаваныя як сярод беларускіх, так і замежных спецыялістаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.