Вы тут

Залацілінскае лета


Мастак-жывапісец Віктар Залацілін так гаворыць пра складнікі свайго творчага натхнення: родная хата, рака Нёман і чатырохногі сябар па мянушцы Вольф. І, канешне, цішыня! Усё гэта аб'яднаць — і пейзажы на яго карцінах зайграюць ранішнімі промнямі, залацістым туманам, празрыстым паветрам. «Жыццё павінна быць светлым і радасным», — сцвярджае ў сваіх творах Залацілін.


Хату мастака ў вёсцы Купіск Навагрудскага раёна пабудаваў дзед — адразу пасля вайны, бо перад самым вызваленнем вёска згарэла. Нёман падыходзіць да самага агарода, а ў буйныя паводкі нават і да гаспадарчых пабудоў. Да берага заўсёды прывязана Віктарава «чайка» — так называюць у Панямонні лодкі-пласкадонкі. На супрацьлеглым беразе — бязлюдная пойма, бяскрайнія лугі і пушча. Больш за ўсё Віктар любіць бываць менавіта там, сярод незлічоных матываў для чарговых карцін. Мастака заўсёды суправаджае Вольф — старая нямецкая аўчарка. Вясковец ведае цану гэтага сяброўства.

Віктару сёлета 63 гады. У яго неспатольная душа. У вёску вярнуўся пасля мітуслівага сталічнага жыцця. За плячыма дзве вышэйшыя адукацыі, пакінуты бізнес і няпростыя абставіны, звязаныя з фізічнымі абмежаваннямі. Малая радзіма стала для яго не толькі прыстанкам спакою, але нават сапраўдным алімпам: тут ён зрабіўся майстрам жывапісу, набыў свой уласны творчы стыль. Не толькі сябе — свой Купіск зрабіў вядомым на ўсю краіну. Напісаў сотні палотнаў, правёў дзясяткі персанальных выстаў. Адна з іх цяпер праходзіць у Навагрудскім музеі Адама Міцкевіча. Матыў творчасці Віктара раскрываецца ў назве аднаго з яго твораў: «Дарогамі майго дзяцінства».

А яшчэ Віктар Залацілін даўні падпісчык «Звязды». Спачатку яго маці на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў атрымлівала нашу газету, а цяпер і ён працягвае традыцыю.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Каментары

Дзякуй за прыгажосць!

Выбар рэдакцыі

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне. 

Грамадства

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Першай грунтоўнай работай айчынных картографаў па-беларуску стаў Нацыянальны атлас, выпушчаны ў 2002 годзе.

Культура

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Дзе можна асвоіць літаратурнае майстэрства? Як становяцца пісьменнікамі?

Грамадства

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

«Звязда» звярнулася па каментарыі аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18 да старшынь профільных камісій абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.