Вы тут

Рэспубліканскі круглы стол, прысвечаны беларускай літаратуры, пройдзе ў НАН


21 чэрвеня ў 10.00 у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, д.1, корп.2) адбудзецца Рэспубліканскі круглы стол “Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры”. 


Адно з найбольш актуальных пытанняў, якое хвалюе прадстаўнікоў гуманітарнай навукі, – фарміраванне нацыянальнай свядомасці і любові да сваёй краіны на падставе мастацкіх твораў. Мэта мерапрыемства — асэнсаванне перспектыў далейшага развіцця мастацкай літаратуры суверэннай Беларусі. 

Тэматычныя напрамкі работы круглага стала — чалавек і час у сучаснай літаратуры Беларусі; надзённае ў літаратурна-мастацкім адлюстраванні сучаснікаў; родны кут у творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў;  экалагічная і ваенная праблематыка беларускай літаратуры трэцяга тысячагоддзя; развіццё нацыянальнай літаратуры ў кантэксце сусветнай глабалізацыі; сацыяльная адказнасць і выхаваўчае значэнне мастацкай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя; родная мова як аснова нацыянальнай культуры і літаратуры; нацыянальная літаратура і сучасны стан гуманітарнай навукі і культуры.

Надзея НІКАЛАЕВА

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.

Эканоміка

У сельскай гаспадарцы трэба кардынальна мяняць павышэнне кваліфікацыі

У сельскай гаспадарцы трэба кардынальна мяняць павышэнне кваліфікацыі

«МС» пагутарыла з вядомым у Беларусі вучоным-аграрыем.

Грамадства

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Рэктар БДУ пра нешаблоннае мысленне, эўрыстычнае навучанне і адмаўленне ад маналогу.