Вы тут

Схема зялёных зон Мінска вынесена на грамадскае абмеркаванне


Грамадскае абмеркаванне экалагічнага даклада па ацэнцы схемы азялененых тэрыторый агульнага карыстання Мінска пройдзе з 26 чэрвеня па 25 ліпеня. Інфармацыя размешчана на сайце камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама.


Фота: blizko.by

Дакумент распрацаваны УП "Мінскграда", азнаёміцца з ім можна на сайтах раённых адміністрацый і ў саміх адміністрацыях. Схемы падрыхтаваны для кожнага адміністрацыйнага раёна горада, у іх абазначаны межы сквераў, паркаў, бульвараў.

Праект прадугледжвае стварэнне базы даных азялененых тэрыторый для рэгулявання горадабудаўнічай дзейнасці. Разліковы тэрмін рэалізацыі схемы складае пяць гадоў.

Выказаць заўвагі і прапановы можна ў журналах рэгістрацыі, а таксама па пошце.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.