Вы тут

Фан-зона на Кастрычніцкай плошчы адкрыецца перад матчам Расія-Егіпет


Фан-зона на Кастрычніцкай плошчы Мінска адкрыецца перад матчам ЧС Расія - Егіпет.


Пляцоўка для заўзятараў пачне працу ў 20.00, перад пачаткам матчу Расія - Егіпет, які пачнецца ў 21.00 у Санкт-Пецярбургу. Як патлумачылі арганізатары, фан-зона разлічана на 400 пасадачных месцаў. Сумарная плошча экранаў - 30 кв.м (адзін экран плошчай 4х5 м і два экрана 2,5х2 м). Матчы чэмпіянату свету будуць транслявацца ў прамым эфіры.

Для заўзятараў арганізаваны фудкорт: з першага дня працуюць чатыры кропкі рэалізацыі ежы і піва. Для фанатаў прадугледжаны і розныя конкурсы. Фан-зона для заўзятараў будзе працаваць штодзённа з 12.00 да 24.00 на працягу ўсяго перыяду правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018 года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».