Вы тут

Калі красамоўней будзе прамаўчаць


…Здаецца, гэта было зусім нядаўна, як суседскі Віталік прынёс з дзіцячага садка адно паганае слоўца. Тады яго бабуля прымусіла з мылам вымыць рот, патлумачыўшы, што выпацкаўся і можа захварэць. І, не паверыце, падзейнічала! Сёння Віталь Іванавіч сам не лаецца і іншым пры кожным зручным выпадку робіць сур’ёзнае папярэджанне...


Звернемся да грэбліва-непрыемнай тэмы для адных, для іншых жа — звыкла кроўнай, дзе яны як рыба ў вадзе. На жаль, у ХХІ стагоддзі мы ўсё ж такі надзвычай мала гаворым пра маштабную шкоду брыдкаслоўя, хоць і напісана, сказана, здаецца, ужо дастаткова. Але ўсё роўна матам многія нават ужо не лаюцца — яму аддаюць перавагу ў выбары лексікі. Хоць несумненна: амаральнасць у грамадстве напрамую звязана з амаральнасцю ў размове. З п’янствам, наркама ніяй, курэннем мы хоць з і пераменным поспехам, але спрабуем змагацца. Мат чуем штосекундна, штохвілінна, і ён не толькі знішчае інтэлект, але і калечыць душы, спахабляе самае святое, нават вобраз маці. Падштурхоўвае на злачынствы: на фоне агульнай абыякавасці ствараецца ілюзія ўсёдазволенасці, беспакаранасці. Ну і, вядома ж, памылковае разуменне свабоды — поўнае ігнараванне забаронаў. Многія сучаснікі чамусьці сталі не заўважаць, калі лаюцца бабулі і дзядулі, мужчыны і жанчыны, юнакі і дзяўчаты, нават дзеткі-кветачкі ў дзіцячым садку і школе. І зусім не ў хвіліны агрэсіі і сваркі, а ў сяброўскай гутарцы.

Заўважу, што ў былыя часы апаганьвалі гутарку пераважна крымінальнікі, некваліфікаваныя рабочыя, прадстаўнікі сацыяльнага дна. Але нават яны стараліся гэтага пазбягаць сярод людзей, асабліва незнаёмых. А сёння на такім брыдкаслоўі актыўна развіваецца нават мастацкая літаратура, як быццам аўтар яшчэ ўчора сядзеў у турме. Іншыя сучасныя «пісьменнікі» наіўна мяркуюць, што тым самым робяць гаворку персанажаў больш каларытнай. Дагаварыліся нават да таго, што мат трэба ўзаконіць, бо ён здольны ўзбагаціць літаратурную мову...

Нельга не заўважыць, што і на ТБ «піпі» амаль норма. Мат усё часцей сталі выкарыстоўваць у серыялах як сродак характарыстыкі герояў: маўляў, інакш не атрымаецца вобраз зняволенага, бандыта, рэкеціра, братка ў законе. Многія рэжысёры, артысты, тым больш «зоркі», стваральнікі разнастайных шоу жывуць у нейкім, я б сказаў, штучна-звар’яцелым свеце: без мата ні апісаць, ні адлюстраваць. Вось і пасылаюць усіх і ўся — далёка-далёка, на ўсю планету-матухну! Сярод нас, па статыстыцы, прыкладна 60—70% брыдкасловаў, якія проста ўжо не могуць размаўляць інакш.

Яшчэ ў старажытнасці мат называлі мовай нячысцікаў. Продкі лічылі, што брыдкасловам наканавана значна меншая працягласць жыцця на зямлі, а затым — прамая дарога ў пекла. Меркавалася, што яны наносяць шкоду не толькі сабе, але і нашчадкам, што, калі брыдкасловіць у доме, крыўдзіць нядобрым словам дзетак, дэманы лёгка змогуць нашкодзіць сям’і.

Словы падзякі — царкве. У мудрага хрысціянства табу на брыдкаслоўе. Але храму павінны дапамагаць сям’я, установы адукацыі, культуры, дый кожны з нас!

Не сакрэт, што многія бацькі сёння дрэнна спраўляюцца з выхаваннем дзяцей, а часам нават самі дэманструюць сваім дзецям «разыначкі». Трэба, наадварот, распавядаць дзецям пра шкоду згубнай звычкі. Часцяком не могуць супрацьстаяць гэтаму і настаўнікі, асабліва калі бацькі не жадаюць іх падтрымліваць.

Павінна быць мода на прыгожую, а не пачварную гаворку! Думаю, яшчэ не ўсё страчана. Але для гэтага трэба не быць абыякавымі. Хочацца верыць, што ад нашэсця гнілых слоў мы ўсё ж здольныя пазбавіцца — дзякуючы царкве, школе, ВНУ, шматлікім мудрым дарослым і актыўнай частцы неабыякавай моладзі, якая нават стварае суполкі, вольныя ад заганаў. Дзякуючы кожнаму з нас! Трэба толькі ў першую чаргу забараніць сабе самому.

Сцвярджэнне старажытнагрэчаскага філосафа Сакрата, што чалавека можна лёгка пазнаць па яго мове, актуальнае і сёння. Жывое, добрае слова ўмацоўвае, паляпшае настрой, а мёртва-кепскае непрыкметна забівае. Моўнае ўдасканаленне павінна адбывацца штодня. Давайце будзем уважлівыя і пераборлівыя да ўсяго, што вылятае з нашых вуснаў. А ў цяжка-канфліктную хвіліну часам дастаткова проста красамоўна прамаўчаць...

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.