Вы тут

Лукашэнка заявіў аб неабходнасці ўстаранення ў гандлі з Расіяй бар'ераў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць устаранення ўзаемных бар'ераў і выключэнняў, а таксама стварэння роўнага канкурэнтнага асяроддзя для далейшага развіцця гандлёвых адносін з Расіяй. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Мінску на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.


"У 2017 годзе мы пераадолелі працэс зніжэння ўзаемнага тавараабароту і выйшлі на яго рост. Сёння вельмі важна замацаваць дадатныя тэндэнцыі і забяспечыць далейшае нарошчванне гандлёвых адносін паміж нашымі краінамі. У тым ліку за кошт устаранення ўзаемных бар'ераў, выключэнняў, а таксама стварэння роўнага канкурэнтнага асяроддзя, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Апошнім часам вырашэнне актуальных пытанняў часта пераводзіцца з аднаго інтэграцыйнага фармату ў іншы. Напрыклад, на пляцоўку Еўразійскага эканамічнага саюза. Думаю, што нам не трэба гэтага ў далейшым рабіць, таму што мы ў нашым саюзе можам вырашаць тыя пытанні, якія існуюць. Калі нейкія праблемы перашкаджаюць нашым адносінам, я думаю, што нам іх трэба вырашаць тут і цяпер".

Паводле слоў Прэзідэнта, для знаходжання кансэнсусу не трэба абмяркоўваць асобныя пытанні з краінамі, якія ў іх не задзейнічаны. Ён звярнуў увагу на каардынуючую ролю Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. "Яму трэба забяспечыць сістэмнае і рэгулярнае супрацоўніцтва профільных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён папрасіў дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоту максімальна глыбока ўнікаць у сутнасць і выразна бачыць баланс інтарэсаў бакоў па пытаннях, якія абмяркоўваюцца на пляцоўцы Пасткама. "Тыдзень таму я аддаў распараджэнне ўраду, каб ні адны перагаворы не праходзілі без удзелу кіраўніка нашага апарату - Рыгора Рапоты - яны павінны быць у тэме, у курсе справы. І нядрэнна будзе, калі нашы спрэчныя пытанні будуць пераносіцца і на ўзровень Пастаяннага камітэта, там абмяркоўвацца са спецыялістамі", - сказаў Прэзідэнт.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».