Вы тут

Педагогі і медыкі аб'ядноўваюць намаганні


Студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта разам са спецыялістамі РНПЦ «Кардыялогія» будуць навучаць здароваму ладу жыцця выхаванцаў сталічных дзіцячых садкоў і малодшых школьнікаў. План рэалізацыі адукацыйна-аздараўленчага праекта «Разам — да здароўя нацыі!» падпісалі рэктар БДПУ Аляксандр ЖУК і дырэктар РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандр МРОЧАК.


Згодна з праектам выкладчыкі, студэнты БДПУ і ўрачы навукова-практычнага цэнтра будуць праводзіць сумесныя мерапрыемствы для дзяцей дашкольнага ўзросту, педагогаў дашкольных устаноў, настаўнікаў школ і студэнтаў.

— Перш за ўсё ў гэты праект будуць уцягнуты факультэты дашкольнай і пачатковай адукацыі, дзе рыхтуюць будучых выхавальнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў, — падкрэсліў Аляксандр Жук. — Менавіта на гэтай ступені закладваецца фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця і культуры здароўя. Акрамя таго, да праекта будзе прыцягвацца і факультэт прыродазнаўства, дзе лепш разумеюць, пра што кажуць медыкі, і змогуць выкласці важную інфармацыю на даступнай мове.

Ужо ў ліпені праект запрацуе ў мінскіх лагерах, што дзейнічаюць на базе 11 школ. Там пройдуць інфармацыйныя сустрэчы з дзецьмі, падчас якіх вучні пачатковых класаў даведаюцца пра асноўныя аспекты здаровага ладу жыцця, навучацца правільна вымяраць пульс, ціск і г. д. «У перспектыве мы плануем маштабіраваць гэты праект, хочам, каб ён пайшоў у рэгіёны. Для гэтага падключым рэгіянальныя ВНУ», — праінфармаваў рэктар БДПУ.

Плануецца, што выкладчыкамі БДПУ і ўрачамі-кардыёлагамі сумесна будуць выдадзены інфармацыйныя матэрыялы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця, а таксама метадычныя дапаможнікі для выхавальнікаў і настаўнікаў. Праект «Разам — да здароўя нацыі!» будзе выконвацца ў рамках дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016—2020 гады».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».