Вы тут

Сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прайшла ў Брэсце


Перад пленарным пасяджэннем парламентарыі з абедзвюх краін наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і ўсклалі кветкі да Вечнага агню.


У рабоце сесіі прынялі ўдзел дэпутаты Федэральнага сходу Расіі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Да ўдзелу былі запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і пастаянныя назіральнікі пры Парламенцкім сходзе. Упершыню ў пасяджэнні сесіі ўдзельнічалі члены Маладзёжнай палаты Парламенцкага сходу, рашэнне аб стварэнні якой было прынята на папярэдняй сесіі.

На парадак дня было вынесена пытанне аб працэсе рэалізацыі рэкамендацый парламенцкіх слуханняў «Збліжэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па пытаннях роўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы», якія прайшлі летась 16 снежня ў Бранску. Удзельнікі сесіі разгледзелі пытанне аб збліжэнні заканадаўства дзвюх краін у галіне забеспячэння роўных умоў гаспадарання, ход работы па рэалізацыі асноўных напрамкаў фарміравання і функцыянавання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы.

Больш падрабязны матэрыял аб рабоце сесіі — у адным з наступных выпускаў «Союз-Евразия».

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: На шляху збліжэння заканадаўства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.