Вы тут

Чырвоная картка прынесла Японіі перамогу


Учора на чэмпіянаце свету ўпершыню здарылася яшчэ адна гульнявая падзея. Першую чырвоную картку на мундзіялі ў Расіі атрымаў паўабаронца зборнай Калумбіі Карлас Санчэс. У пачатку гульні з Японіяй (група Н) ён у штрафной адбіў рукой мяч, які ляцеў у вароты яго каманды. Пакаранне было хуткім і суровым — Санчэс накіраваўся глядзець футбол па тэлевізары, а Сіндзі Кагава забіў гол з прызначанага 11-метровага.


Варта адзначыць, што калумбійцы не апусцілі рукі, а наколькі хапала сіл намагаліся адыграцца, і гэта ў іх атрымалася. У канцы першага тайма Хуана Кінтэра даволі хітра выканаў штрафны ўдар, падмануўшы і сценку, і японскага галкіпера, які злавіў мяч ужо за лініяй варот, але ўпарта даказваў суддзі, што ён не дапусціў гола. Мабыць, пра сістэму відэапаўтораў забыўся.

У другім тайме каманда Японіі вельмі старалася пераўтварыць сваю колькасную перавагу ў забітыя мячы, і адзін раз у іх гэта атрымалася — на 73-й хвіліне пасля вуглавога вызначыўся Юя Асака. Калумбія вельмі хацела адыграцца, нават у меншасці крыху прыціснула японцаў да іх варот, але да гола справа не дайшла. А вось зборная Японіі парадавала першай перамогай прынцэсу сваёй краіны Хісака Такамада, якая прысутнічала на матчы, ну і, зразумела, усіх сваіх суайчыннікаў.

І другі матч групы Н таксама прынёс не такую, як у мексіканцаў з чэмпіёнамі свету, але ўсё ж сенсацыю — каманда Сенегала абыграла зборную Польшчы з лікам 2:1. Першым здарыўся аўтагол польскага гульца Цьяга Чонека, падвоіў перавагу афрыканцаў М'Бае Ньянг, гол на карысць Польшчы забіў Гжэгаж Крыхавяк.

Іван КУПАРВАС

Фота rsport.ria.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.