Вы тут

«Еўрабачанне» могуць перанесці ў Аўстрыю?


Выданне ESCToday са спасылкай на Еўрапейскі вяшчальны саюз паведаміла, што Ізраіль можа быць пазбаўлены права праводзіць налета міжнародны песенны конкурс «Еўрабачанне». Арганізатары асцерагаюцца «празмернай палітызацыі» музычнага шоу, байкоту з боку многіх удзельнікаў і абвастрэння араба-ізраільскага канфлікту.


Па звестках еўрапейскіх СМІ, сярод прадзюсараў конкурсу вядуцца размовы аб пераносе мерапрыемства ў Аўстрыю. Раней міністр культуры Ізраіля Міры Рэгеў патрабавала ад вяшчальнікаў строгага ўзгаднення з урадам праграмы падрыхтоўкі «Еўрабачання» і настойвала, што калі выдаткі на конкурс фінансуе дзяржава, то песенны форум мусіць прайсці ў Іерусаліме ці больш нідзе. Аднак пазней было абвешчана, што на «Еўрабачанне-2019», акрамя непрызнанай сталіцы Ізраіля, прэтэндуюць яшчэ некалькі гарадоў. Канчатковае рашэнне аб тым, дзе ўсё ж адбудзецца конкурс, Еўрапейскі вяшчальны саюз агучыць не пазней за верасень гэтага года.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?