Вы тут

«Вялікі мастак павінен быць гатовы да няўдачы»


Карэспандэнт “Звязды” пабывала на выставе знакамітай мастачкі, «бабулі мастацтва перфоманса» — Марыны Абрамовіч.


Радыкальная, спрэчная і цудоўная ў роўнай меры, Марына Абрамовіч — адна з самых папулярных сучасных мастачак, якую ведаюць ва ўсім свеце. Яна вядомая сваімі наватарскімі выступамі, у якіх даследуе асабісты вопыт і адказнасць, свае фізічныя і псіхалагічныя абмежаванні. Яна разглядае фундаментальныя экзістэнцыяльныя пытанні — час, фізічную ўразлівасць, памяць, боль, страту, цягавітасць і давер, якія правакуюць або датычацца гледача з асаблівай непасрэднасцю.

Марына Абрамовіч нарадзілася ў Югаславіі ў 1946 годзе. Дзяцінства ў яе было складанае. Бацькі былі ваеннымі партызанамі ў Югаславіі. Пасля таго, як бацька пакінуў іх, маці ўзяла на сябе поўны кантроль над Марынай і яе братам. Будучы зусім юнай, яна зразумела, што ў мастацтве «працэс важней за вынік». Гэта адбылося пасля таго, як адзін з сяброў бацькі Марыны вырашыў паказаць ёй, як правільна карыстацца фарбамі — выплюхнуў іх на палатно і падарваў.

Марына Абрамовіч стала сусветна вядомай пасля яе рэтраспектывы «У прысутнасці мастака» (The Artist is Present) у Нью-Ёркскім музеі сучаснага мастацтва (MoMA) у 2010 годзе. Мастачка пачала сваю кар'еру ў пачатку 1970-х гадоў. Прыкладна ў гэты час быў паказаны першы перфоманс. Па праву Марыну Абрамовіч называюць «бабуляй мастацтва перфоманса». У сваіх працах яна даследуе ўзаемасувязь паміж выканаўцам і аўдыторыяй, межамі цела і магчымасцямі розуму. Мэтай яе мастацтва з'яўляецца трансфармацыя мастака і гледача. Мастак, на думку Марыны Абрамовіч, павінен быць гатовы да няўдачы. Яму трэба прытрымлівацца інтуіцыі і не баяцца памыліцца, як калісьці Хрыстафор Калумб, які адкрыў нам Амерыку.

 

На першай буйной рэтраспектыве ў Еўропе, якая праходзіць у горадзе Бон (Германія), прадстаўлены работы ўсіх перыядаў кар'еры Марыны Абрамовіч — з ранніх гадоў да нашых дзён. Фільмы, фатаграфіі, карціны і прадметы, інсталяцыі і выбраныя архіўныя матэрыялы праліваюць святло на глыбіню і канцэптуальны ахоп творчага космасу Марыны Абрамовіч, якая працягвае пашыраць межы мастацтва.

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці

Грамадства

На чым Ветка трымаецца

На чым Ветка трымаецца

Формула поспеху мясцовага музея простая: шануй сваё, тым і будзеш цікавы.

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...