Вы тут

Баль выпускнікоў пройдзе 25 чэрвеня ў Белдзяржуніверсітэце


У святочным вечары возьмуць удзел каля 600 выпускнікоў. Усяго ў гэтым годзе дыплом БДУ атрымаюць звыш 5440 маладых людзей, з якіх 3400 скончылі дзённае аддзяленне.


Адкрые выпускны баль рэктар БДУ Андрэй Кароль. Ён уручыць узнагароды пераможцам конкурсу  “Лепшы выпускнік БДУ 2018”. Уладальнікам тытула стаў 21 студэнт. Акрамя таго, у гэты вечар будуць названы імёны ўладальнікаў званняў  ”Зорка БДУ” і “Студэнцкі лідар БДУ”. Тытулы і званні прысвойваюцца студэнтам за высокія вынікі ў навукова-даследчай, вучэбнай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці БДУ.

Па традыцыі падчас урачыстасці адбудзецца парад дэканаў БДУ ў мантыях і конфедэратках.

Працягнецца святочная праграма музычным прадстаўленнем. Выпускнікоў павіншуюць артысты Творчага саюза БДУ, а таксама вядомыя эстрадныя групы “Малібу” і “Дыскавокс”. Эстафету працягне шоў ды-джэяў.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла ўпраўленне па справах культуры БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».