Вы тут

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік Мінск — Львоў


У мэтах забеспячэння перавозкі пасажыраў у перыяд ліпеньскіх святаў Беларуская чыгунка па ўзгадненні з украінскім бокам прызначыла дадатковыя цягнікі № 451/462 і № 461/462 Мінск — Львоў — Мінск (праз Баранавічы-Палескія, Лунінец, Удрыцк, Сарны, Роўна, Здалбунаў).


Фота: letour.by

Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, цягнік № 451 з Мінска адправіцца 29 чэрвеня ў 17.38 і прыбудзе на станцыю Львоў 30 чэрвеня ў 5.32. Назад цягнік № 462 Львоў — Мінск (тым жа маршрутам) адправіцца з Львова 30 чэрвеня ў 6.57 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі ў гэты ж дзень у 21.22.

Цягнік № 461 Мінск — Львоў адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі 1 ліпеня ў 17.38 і прыбудзе на станцыю Львоў 2 ліпеня ў 5.32.

У гэты ж дзень 2 ліпеня цягнік № 462 Львоў — Мінск (тым жа маршрутам) адправіцца са станцыі Львоў у 22.41 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі 3 ліпеня ў 22.41.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».