Вы тут

«Дунья эдэбіяты» — «Сусветная літаратура»


У сёлетнім трэцім нумары туркменскага часопіса, які прысвечаны перакладам мастацкай літаратуры з розных моў свету, невялікая падборка беларускіх матэрыялаў.


«Дунья эдэбіяты» («Сусветная літаратура») не ўпершыню апошнім часам звяртаецца да перакладаў беларускай літаратуры. Былі надрукаваны проза і вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, іншых класікаў і сучаснікаў. Сярод перакладчыкаў — вядомы паэт Набаткулі Рэджэпаў. А сёлета ў майска-чэрвеньскім нумары (часопіс выходзіць адзін раз на два месяцы) гутарка з маладой беларускай пісьменніцай Юліяй Алейчанкай (размаўляў журналіст Максат Аламурадаў), якая была ў паездцы ў Ашгабат, і артыкул Алеся Карлюкевіча пра народнага паэта Туркменістана Керыма Курбанняпесава (1929—1988) у яго стасунках з Беларуссю, беларускімі пісьменнікамі (артыкул перакладзены Гурбангельды Маметсахедавым). Юлія Алейчанка не толькі расказвае пра свой досвед у літаратуры, у мастацкім перакладзе (згадвае паэтаў Кітая і іншых краін, творы якіх яна пераўвасабляла на беларускую мову), але і знаёміць туркменскага чытача з маладымі аўтарамі, якія сёння працуюць у беларускай літаратуры, — Маргарытай Латышкевіч, Альгердам Бахарэвічам, Рагнедам Малахоўскім, Адамам Шостакам і іншымі. У артыкуле пра народнага паэта Туркменістана — размова пра знаёмствы Керыма Курбанняпесава з Міколам Калінковічам, Алесем Жуком, Алесем Емяльянавым і іншымі паэтамі і празаікамі Беларусі.

Нагадаем: у апошнія гады ў беларускай літаратурна-мастацкай і грамадска-палітычнай перыёдыцы з’явіліся пераклады твораў сучасных пісьменнікаў Туркменістана Бягуль Анабаевай, Агагельды Аланазарава, Касыма Нурбадава, Атамурада Атабаева, Камека Куліева, Максата Бяшымава, Аннамухамеда Кіршэна і іншых аўтараў з сонечнай старонкі.

 Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».