Вы тут

«Слаўная кампанія: рэANIMAцыя». Заяўкі сабраны, творы пішуцца


«Слаўная кампанія: рэANIMAцыя». Чатыры дні да завяршэння збору заявак

Першы этап конкурса «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечанага беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя, шчасліва завершаны.

Арганізатары атрымалі 44 заяўкі ад аўтараў, самаму маладому з якіх — 14 гадоў, а самаму сталаму — 71 год. У адказ на заяўку кожны ўдзельнік атрымаў пажаданне ўдачы і натхнення, “ключы” — спіс крыніц у дапамогу, а таксама рэкамендацыю чытаць часопіс “Маладосць”, у якім, пачынаючы з майскага нумара, друкуюцца матэрыялы ў падтрымку конкурсу, напісаныя спецыяльна для таго, каб засцерагаць удзельнікаў ад магчымых памылак.

Канчатковая карціна “героі/ўдзельнікі” выглядае так:

Вікенцій Равінскі

2

 

Ян Баршчэўскі

6

 

Ян Чачот

3

Франц Савіч

3

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

3

 

Уладзіслаў Сыракомля

3

 

Вінцэсь Каратынскі

5

Пранціш Вуль

2

 

Кастусь Каліноўскі

6

Альгерд Абуховіч

2

Францішак Багушэвіч

2

 

Эліза Ажэшка

  3

 

Зоф’я Манькоўская

2

 

Янка Лучына

2

Як бачым, найбольш папулярнымі персонамі ў канкурсантаў сталі Кастусь Каліноўскі і Ян Баршчэўскі, трошкі менш — Вінцэсь Каратынскі. Адметна, што многія ўдзельнікі конкурсу выбралі героя-земляка.

На новым этапе конкурсу — да 31 кастрычніка — вядзецца праца над творамі. Удзельнікі могуць дасылаць арганізатарам пытанні і паказваць “рабочыя версіі” твораў з тым, каб атрымліваць дадатковую інфармацыю, карыстацца кансультацыямі і парадамі. Конкурс мае мэтай стварэнне папулярнага чытання пра айчынных пісьменнікаў ХІХ стагоддзя для ліквідацыі прабелаў ва ўяўленнях школьнікаў і ўвогуле моладзі, таму арганізатары робяць усё магчымае, каб не проста выявіць пераможцаў па выніках конкурсу і ўручыць грашовыя прэміі, а каб зрабіць справу, карысную як для ўдзельнікаў, так і для грамадства.

Конкурс «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя» прымеркаваны да Году малой радзімы і прысвечаны 65-годдзю часопіса «Маладосць».

Форма твора  — свабодная (эсэ, жыціе, літаратурная біяграфія, белетрызаваны біяграфічны нарыс, эпісталярная публіцыстыка, літаратурны партрэт, псеўдааўтабіяграфія, стылізаваныя мемуары, гістарычная аповесць і інш.), з арыентацыяй на займальнасць і чытацкія густы патэнцыяльнай адраснай аўдыторыі (вучні старшых класаў, студэнты і ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднай літаратуры).

Пераможцамі будуць лічыцца аўтары чатырох найлепшых тэкстаў, адабраных журы.

Кожны пераможца атрымае Дыплом і матэрыяльнае ўзнагароджанне ад Выдавецкага дома «Звязда» і іншых фундатараў.

Лепшыя конкурсныя творы будуць апублікаваны ў часопісе “Маладосць” на працягу 2019 года.

Па выніках конкурсу прадугледжваецца выданне кнігі лепшых гісторыка-біяграфічных твораў, прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?