Вы тут

Вучыцца ў класікаў


Пабачыў свет зборнік дзіцячай творчасці «Адкрыццё-2018», прэзентацыя якога адбылася ў бібліятэцы-філіяле № 3 г. Брэста імя Я. Купалы. У кнізе сабраны лепшыя творы ўдзельнікаў літаратурнага конкурсу, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, абвешчанага летась абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.


У творчых спаборніцтвах узялі ўдзел амаль пяцьсот юных аўтараў з розных куткоў Брэстчыны, а сярод пераможцаў — пераважна школьнікі з глыбінак.

Кранальныя, пяшчотныя, шчырыя паэтычныя словы, першыя філасофскія роздумы і развагі, светлае ўспрыманне цудаў наваколля і радасць жыцця, ушанаванне народных традыцый і боль за цяжкую долю свайго народа, які чорнай хмарай неаднойчы накрываў родную старонку, гонар за сучасную Беларусь ды жаданне вучыцца, працаваць дзеля славы і дабрабыту краіны — гэтым поўніцца творчасць таленавітых педлеткаў.

Не першы год у лік пераможцаў трапляюць навучэнцы Пінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў. Настаўніца-філолаг Наталля Паўлавец выхоўвае ў вучнях павагу да роднага слова, натхняе іх і адкрывае таленты. Ганна Бажко ў эсэ расказала пра незабыўную паездку ў дом-музей Якуба Коласа, Дзіяна Лемяшэўская праз мастацкае слова перадала любоў да сям’і, роднага дому.

Юныя творцы Дар’я Дымкова з Пружаншчыны, Іна Басалай з Івацэвіцкага раёна, Юлія Майсюк з Кобрына ды Любоў Мошчык з Маларыцкага раёна ў сваіх празаічных творах правялі нас сцяжынкамі дзяцінства да светлых жаданняў бачыць лёс краіны шчаслівым. Поўняцца промнямі дзіцячай радасці верш Ксеніі Барысюк «Рыжы кот» і басня Валянціны Масюк «Мірон і куры», здзівілі журы наватарскім падыходам Дзіяна Голуб, Дзмітрый Крыловіч, Марыя Кулік. Звярнуліся да гісторыі, багатай спадчыны Я. Коласа і Я. Купалы Дзмітрый Матач, Вікторыя Кос, Іна Леановіч, Яніна Крэмез, Яўген Гараднічук, Марыя Тарасюк, Людміла Суворава. Няважна, якія прафесіі ў будучыні выберуць маладыя паэты і празаікі, але кожны з іх у сваім сэрцы праз усё жыццё пранясе агеньчык любові да малой Радзімы.

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі выказвае ўдзячнасць упраўленню ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама за падтрымку ў выданні кнігі.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.