Вы тут

Яшчэ раз пра ламбарды


У афармленні старадрукаў вялікая роля належыць узорным ініцыяльным літарам, у якія ўкладзена шмат таленту і творчай выдумкі. Ініцыяльныя літары можна падзяліць на ламбарды і ініцыялы.


Апостал. Масква, 1595. Ламбард

Ініцыялы ўпрыгожвалі пачатак галоўных раздзелаў кнігі. Частым упрыгажэннем ініцыялаў былі кветкі, лісце, трава. Раслінны арнамент мог быць у тонкіх рамках з чорным фонам, а мог і павольна закручвацца па форме літар. Часам ініцыяльныя літары поўнасцю змяшчалі ў прамавугольныя рамкі, а праз літары нібыта прарасталі расліны розных форм. Ламбарды — дробныя ініцыялы, падобныя да малых прапісных літар з абсалютна простымі абрысамі, часам упрыгожанымі завіткамі. Такія літары, суцэльна залітыя чырвонай фарбай, выкарыстоўваліся пераважна для вылучэння тэкстаў другарадных раздзелаў. Ламбарды друкаваліся па ўзоры рукапісных кніг, малюнак ламбарда быў просты і зразумелы.

Ламбарды маюць не меншую мастацкую каштоўнасць, чым ініцыялы (клішаваныя літары), а часам і прыгажэйшыя за іх. Гравёр, які браўся за разьбу ламбардаў, павінен быў зарэкамендаваць сябе як выдатны каліграф.

Евангелле. Вільня, 1575. Ініцыял

З ламбардаў друкары стваралі радкі вязі. Ламбарды ставіліся побач — так атрымлівалася прыгожая складаная паласа, якая, аднак, не заўсёды лёгка чыталася.

Узорныя літары ўпрыгожвалі многія старадрукаваныя кнігі, былі важным элементам дэкору выданняў.

Алена ЦІТАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.