Вы тут

Імгненні стагоддзя


У Брэсце адкрылася фотавыстаўка, прымеркаваная да 100-гадовага юбілею Беларускага тэлеграфнага агенцтва.


Вернісаж праходзіць у кінатэатры «Беларусь» на вуліцы Савецкай. Менавіта тут штогод 22 чэрвеня пачынаюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Аўтары выстаўкі прапанавалі гледачам эксклюзіўныя здымкі Брэста, зробленыя ў 1944 годзе, а таксама фатаграфіі Брэсцкай крэпасці розных гадоў. Цэнтральнай часткай выстаўкі сталі 36 шырокафарматных фатаграфій, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі гісторыі Беларусі з 1918 года да нашага часу.

— Выстаўка цікавая для нас найперш тым, што тут прадстаўлена Брэсцкая крэпасць, — заўважыла на адкрыцці начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Таццяна ГАГАКАВА. — Гераічныя старонкі мінулага выклікаюць не толькі цікавасць, але і гонар за сваю гісторыю і жаданне даведацца больш пра малую радзіму.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?