Вы тут

Раналду абыграў і Марока


Раналду абыграў і Марока

Чэмпіёны Еўропы партугальцы ў групе В атрымалі першую перамогу на чэмпіянаце свету — з лікам 1:0 яны абыгралі каманду Марока. Гол у пачатку матча забіў, ну, зразумела ж, Крышціяну Раналду, і гэта быў яго 85-ы мяч за зборную. Потым еўрапейцы відавочна эканомілі сілы і не вельмі актыўнічалі ў жаданні забіць яшчэ, хоць у таго ж Раналду і яго калег былі шанцы. Мараканцы ж мелі некалькі магчымасцяў, але іх падводзілі то нежаданне дзяліцца мячом з партнёрамі, то грубасць, то выканальніцкае майстэрства. У выніку зборная Марока стала яшчэ адной камандай пасля Саудаўскай Аравіі, якой на чэмпіянаце засталося згуляць толькі адзін матч. А ў сеціве жартуюць, што з камандай Партугаліі змагацца можна, а вось з Раналду — не.

Гуляй, Расія!

Фота rsport.rіa.ru

Свята на вуліцы гаспадароў чэмпіянату свету даволі эфектна працягнулася — у другім матчы групавога турніру ў групе А ў аўторак увечары каманда Расіі з лікам 3:1 перамагла зборную Егіпта.

8:1 — такая розніца мячоў расіян за першыя гульні і дзве перамогі амаль забяспечылі гаспадарам турніру выхад у 1/8 фіналу. Перашкодзіць ім гэта зрабіць можа толькі каманда Саудаўскай Аравіі, калі атрымае перамогі над Уругваем і Егіптам, але такі варыянт хіба з вобласці фантастыкі. І балельшчыкі, і футбольныя спецыялісты з розных краін мяркуюць (і нават просяць прабачэння за негатыўныя каментарыі), што з камандай Расіі нешта здарылася, бо менавіта такой яскравай гульні ад яе ніхто не чакаў.

Тым не менш гэта толькі хоць і нечаканая, але цудоўная прычына для агульнай радасці для ўсіх расіян, што яны і робяць — гуляе амаль уся краіна, а не толькі гарады, дзе праходзяць матчы. Праўда, у 1/8 фіналу каманду Расіі будуць чакаць Партугалія або Іспанія, але пакуль на вуліцы гаспадароў чэмпіянату свету вялікае свята, якое яны сапраўды заслужылі сваёй гульнёй.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.