Вы тут

Уругвай з Расіяй у 1/8 фіналу, Іспанія даганяе Партугалію


Услед за чэмпіёнамі Еўропы партугальцамі дабіцца перамог з мінімальнай перавагай учора "вырашылі" і астатнія каманды, якія ў сваіх парах лічыліся безумоўнымі фаварытамі.


У групе А Уругвай гуляў з Саўдаўскай Аравія і атрымаў чаканую перамогу, адзіны гол у матчы забіў знакаміты Луіс Суарэс. Лацінаамерыканцы відавочна вырашылі паберагчы сілы на матч з расіянамі, які вырашыць, хто з іх зойме першае месца ў групе, і гульні плей-оф, бо пасля гола паводзілі сябе як вельмі сціплая каманды, дазваляючы азіятам разыгрываць мяч і нават атакаваць. Адзінага, што яны не дазволілі, гэта забіць. У выніку пасля двух тураў Расія і Уругвай набіраюць па 6 ачкоў і афіцыйна выходзяць у 1/8 фіналу, а хто з якога месца, гэта яны вырашаць у вочным паядынку.

У групе В зборная Іспаніі ў матчы з Іранам не ўключала "эканом-рэжым", а адразу кінулася дабываць перамогу. Але зрабіць гэта з наскоку не атрымалася, іранцы пасля перамогі над камандай Марока набылі ўпэўненасці ў сабе і вельмі няблага процістаялі экс-чэмпіянам свету і Еўропы, а часам і даволі небяспечна контратакавалі. Такая ўпартасць нават раззлавала іспанцаў, і яны сталі часам даволі груба гуляць, што вылілася ў некалькі сутычак на полі.

Адзіны гол у сустрэчы, які і прынёс Іспаніі перамогу, у выніку запісалі на Дыега Косту, таму што сказаць, што ён яго забіў будзе яўным перабольшваннем. Абаронца зборнай Ірана выбіваў мяч у сваёй штрафной, але той трапіў ў нагу іспанскаму нападаючаму і рыкашэтам ад яе заляцеў у вароты персаў. Што і казаць, зборная Іспаніі не можа сама забіць нармальны гол з гульні запісному аўтсайдару – такое яе фанатам раней магло прысніцца толькі ў жахлівым сне.

Футбалістаў Ірана такі гол толькі раззлаваў, і яны дружна пабеглі шукаць справядлівасці калі варот Дэ Хеа, нават забілі гол і ўсёй камандай пачалі яго бурна святкаваць. Але гэта адбылося з афсайду, і мяч не залічылі. Іспанія дагнала Партугалію па ачках, абедзьве лідыруюць у групе. Тым не менш, у персаў застаецца неблагі шанс на плейф, для гэтага ім у апошнім матчы групавога турніру трэба абыграць партугальцаў, гэта значыць - у асноўным не даць забіць Раналду. Хто ведае, на гэтым чэмпіянаце сёлета ўсё магчыма.

Іван КУПАРВАС

Фота rsport.ria.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?