Вы тут

Мінлясгас расказаў аб увядзенні і зняцці забарон на наведванне лясоў


У сувязі з павялічэннем колькасці зваротаў па пытанні ўвядзення і зняцця забарон на наведванне лясоў, Міністэрства лясной гаспадаркі палічыла неабходным выступіць з тлумачэннямі. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце ведамства.


1. Рашэнне аб увядзенні або зняцці забароны на наведванне лясоў, згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, прымаюць мясцовыя распарадчыя і выканаўчыя органы. Адпаведна, інфармацыю аб наяўнасці або адсутнасці дазволеных участках для праходу да дачных участках, збору грыбоў і г.д. могуць даць у раённых выканаўчых камітэтах або ў лясгасах на месцах. Пры гэтым супрацоўнікі лясгасаў і аддзелаў па надзвычайных сітуацыях могуць звярнуцца ў распарадчыя і выканаўчыя органы з хадайніцтвам аб увядзенні або зняцці забароны.

2. Галоўная мэта ўвядзення забаронаў на наведванне лясоў — забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці і ляснога фонду. Як правіла, дадзеная мера ўводзіцца пры высокай ці надзвычайнай пажарнай небяспекі па ўмовах надвор'я, калі пажар можа пачацца ад найменшай іскры. Сусветны вопыт паказвае, што ахвярамі лясных пажараў нярэдка становяцца людзі. Да прыкладу, у мінулым годзе ў Партугаліі пры лясным пажары загінулі больш за 50 чалавек — не змаглі выбрацца з палаючага лесу.

3. Для таго, каб знізіўся клас пажарнай небяспекі, неабходна працяглае (на працягу некалькіх дзён) і інтэнсіўнае выпадзенне ападкаў. Толькі ў такім выпадку пажаранебяспечная абстаноўка ў лясным фондзе можа стабілізавацца. Варта разумець, што дакладных тэрмінаў дзеяння забароны на наведванне лясоў няма. Такім чынам, пытанне “Калі здымуць забарону на наведванне лясоў у пэўным раёне?” можа мець на ўвазе толькі адзін адказ: “Пасля выпадзення ападкаў у лясным фондзе”.

4. Усе рашэнні аб увядзенні або зняцці забаронаў на наведванне лясоў перад прыняццем праходзяць ва ўпраўленнях юстыцыі аблвыканкамаў юрыдычную экспертызу. Адпаведна, паміж падачай дакументаў аб зняцці або ўвядзенні абмежавальных мер можа прайсці некалькі дзён.

5. За апошнія дні забароны на наведванне лясоў былі зняты ў некаторых раёнах Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Аднак на дадзены момант абмежавальныя меры дзейнічаюць у 83 раёнах краіны. Нагадаем, што на перыяд дзеяння забароны грамадзянам не дазваляецца знаходжанне ў лясным фондзе (у тым ліку для прагулак, адпачынку на прыродзе і г.д.), забараняецца і ўезд транспарту, за выключэннем службовага. Парушэнне забароны можа пагражаць штрафнымі санкцыямі (да 25 базавых велічынь). Даведацца актуальную інфармацыі аб наяўнасці або адсутнасці забаронаў на наведванні лясоў заўсёды можна на інтэрактыўнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».