Вы тут

Лукашэнка: Беларусь прытрымліваецца дамоўленасцей па "Усходнім партнёрстве"


Беларусь прытрымліваецца дамоўленасцей па "Усходнім партнёрстве"​. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам.


Фота БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы на перагаворах закрануў тэму ўдзелу Беларусі ва "Усходнім партнёрстве". Ён лічыць, што "Усходняе партнёрства" з'яўляецца добрым прыкладам нацэленасці Беларусі на эканамічнае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам.

"Мы строга прытрымліваемся лініі дамоўленасцей ва "Усходнім партнёрстве", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён растлумачыў, чаму Беларусь развівае супрацоўніцтва ў рамках гэтай ініцыятывы: "Мы прапануем канкрэтныя рэгіянальныя эканамічныя праекты, якія вельмі патрэбны як Еўрапейскаму саюзу, Беларусі, так і ўсходнім суседзям - нашым і вашым. Гэта аснова, мы ідзём ад жыцця".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.