Вы тут

Мінпрыроды падрыхтавала праект стратэгіі кіравання воднымі рэсурсамі


У Беларусі падрыхтаваны праект стратэгіі кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змянення клімату на перыяд да 2030 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Фота: belarus.by

Праект стратэгіі быў прадстаўлены для абмеркавання на пасяджэнні грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета пры Мінпрыроды. Таксама на парадак дня было вынесена пытанне фарміравання басейнавага савета ракі Прыпяць і выбару ў яго склад прадстаўніка грамадскага аб'яднання, дзейнасць якога накіравана на ахову і выкарыстанне вод.

Акрамя таго, членаў грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета праінфармавалі аб сітуацыі з абмеркаваннем справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) і рэалізацыі лесагаспадарчых, проціпажарных і іншых праектаў на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Альманскія балоты".

Тэрыторыя Беларусі мае 5 трансгранічных басейнаў рэк з сумежнымі краінамі (Расія, Украіна, Латвія, Літва, Польшча). Важным прынцыпам, замацаваным у Водным кодэксе Беларусі, з'яўляецца басейнавае кіраванне воднымі рэсурсамі, якое рэалізуецца шляхам стварэння басейнавых саветаў. Іх дзейнасць накіравана на забеспячэнне арганізацыйнай асновы кіравання рачнымі басейнамі для дасягнення мэтавых паказчыкаў і крытэрыяў якасці вады, што ўзгадняецца з прыцыпамі Воднай рамачнай дырэктывы ЕС і Канвенцыі па ахове і выкарыстанні трансгранічных вадацёкаў і міжнародных азёр, да якой Беларусь далучылася ў 2003 годзе.

У адпаведнасці з артыкулам 19 Воднага кодэкса Беларусі басейнавыя саветы ствараюцца для басейнаў рэк Днепр, Заходняя Дзвіна, Заходні Буг, Нёман і Прыпяць для распрацоўкі рэкамендацый па ахове і рацыянальным (устойлівым) выкарыстанні водных рэсурсаў. Цяпер такія саветы створаны для рэк Днепр і Заходні Буг. У чэрвені бягучага года прадугледжана стварэнне Прыпяцкага басейнавага савета.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.