Вы тут

У канцэпцыю развіцця СНД прапануецца ўключыць меры па спалучэнні з ЕАЭС


У канцэпцыю далейшага развіцця СНД прапануецца ўключыць меры па спалучэнні з ЕАЭС. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік дырэктара першага дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Андрэй Грозаў.


Фота: akhmadi-invest.com

На думку расійскага боку, у рабоце над актуалізацыяй канцэпцыі размова, перш за ўсё, павінна ісці аб эканамічным супрацоўніцтве ў Садружнасці. "З улікам таго, што створаны Еўразійскі эканамічны саюз, перад намі стаіць задача весці работу па спалучэнні дзейнасці двух інтэграцыйных аб'яднанняў", - сказаў ён. Гэта дасць магчымасць пазбегнуць стварэння дадатковых бар'ераў у гандлёва-эканамічных адносінах паміж дзяржавамі, якія ўваходзяць у Садружнасць, але не з'яўляюцца членамі ЕАЭС, дадаў дыпламат.

Андрэй Грозаў падкрэсліў, што да разгляду пытанняў аб актуалізацыі канцэпцыі трэба падыходзіць вельмі ўзважана. "Многія палажэнні захоўваюць сваю дзейснасць і цяпер. Нам неабходна ўлічыць апошнія моманты ў развіцці шматбаковага супрацоўніцтва ў СНД", - растлумачыў прадстаўнік МЗС Расіі. Пры гэтым кардынальных змяненняў, паводле яго слоў, у дакумент уносіць не плануецца.

Як паведамлялася, у Мінску праходзіць пасяджэнне экспертнай групы, якая разглядае прапановы па актуалізацыі канцэпцыі далейшага развіцця СНД. На сустрэчы эксперты маюць намер вывучыць прапановы, што паступілі ад Беларусі і Кыргызстана, а таксама Выканкама СНД.

Канцэпцыя далейшага развіцця СНД была прынята ў кастрычніку 2007 года. Яна адзначыла якасна новы этап у дзейнасці Садружнасці. Гэты праграмны па сваёй сутнасці дакумент прызначаны вырашыць галоўную задачу - павысіць практычную аддачу ад інтэграцыйнага супрацоўніцтва.

Ён прадугледжвае эвалюцыйнае ўдасканаленне СНД, захаванне шматпрофільнага характару Садружнасці, гарманічнае развіццё ўсіх існуючых і новых сфер узаемадзеяння. У якасці асноўнай мэты СНД вызначана фарміраванне ў доўгатэрміновай перспектыве інтэграванага эканамічнага і палітычнага аб'яднання зацікаўленых дзяржаў, якое забяспечвае эфектыўнае развіццё кожнага яго ўдзельніка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.